Конкурс «Жывая класіка»


Штогод у Дзень беларускага пісьменства падводзіліся вынікі і ўзнагароджваліся пераможцы конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». З улікам таго, што ў краіне ў гэтым годзе святкуецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, конкурс мае статус рэспубліканскага.
У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім бяруць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей, моладзь усёй Беларусі.
Дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!». Асноўнымі мэтамі з’яўляюцца павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымка таленавітай моладзі і іншыя.
Конкурс праводзіцца на працягу года. Першы этап — ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з 1 па 31 сакавіка, другі — раённы — з 1 по 30 красавіка, трэці — абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая.
Па выніках абласнога этапу конкурсу лепшыя юныя чытачы краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *