Быць ці не быць

Ва ўсім свеце суіцыд з’яўляецца сур’езнай праблемай. У сярэднім больш за 32 тысячы чалавек у год у асобнай развітай краіне заканчваюць жыцце самагубствам,  каля 80 суіцыдаў адбываецца штодня. А яшчэ кожны дзень фіксуецца каля 1500 спроб, якія завяршаюцца «непаспяхова».

Ва ўзроставай групе 18-65 гадоў у развітых краінах самагубства з’яўляецца чацвертай прычынай смерці. Такім чынам паміраюць часцей, чым ад дарожна-транспартных здарэнняў i пажараў разам. Каля 55% тых, хто здзейсніў суіцыд, нідзе не працавалі. Больш другіх заканчвалі жыцце самагубствам мужчыны ва ўзросце пасля 50 гадоў з сельскай мясцовасці. Аднак лічбы статыстыкі нічога не раскажуць пра пакуты, боль, адчуванне віны родзічаў, сяброў, калег самагубцы пасля неверагоднага факта самаразбурэння. Пікі ўзроставай суіцыдальнасці знаходзяцца паміж 15 i 24 гадамі i 40 i 50.
Насцярожанасць выклікае, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць завершанных суіцыдаў сярод моладзі вырасла ў тры разы. Завершаных самагубстваў сярод мужчын у сярэднім у 4 разы больш, чым сярод жанчын. Разам з тым жанчыны спрабуюць развітацца з жыццем у 4 разы часцей, чым мужчыны, але выбіраюць «літасцівыя» спосабы, якія значна радзей прыводзяць да смерці.
Пазбаўленне сябе жыцця –апошні крок, да якога прыводзіць мноства прычын – нераздзеленае каханне, грашовыя страты, душэўныя i фізічныя хваробы, канфлікты i гвалт i інш.
Самыя высокія паказчыкі самагубстваў адзначаюцца сярод псіхічна хворых, хранічных алкаголікаў, падлеткаў. Па статыстыцы, тыя, хто знаходзіцца ў шлюбе, зводзяць рахункі з жыццем значна радзей.
Сумная статыстыка не абыходзіць бокам i Чашніцкі раён. За 2018 год прычынай смерці 13 грамадзян раёна (6 чалавек працаздольнага ўзросту і 7 пен-сіянераў) стала самагубства, 5 з гэтай колькасці знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. За тры месяцы бягучага года 2 чалавекі ў праца-здольным узроце скончылі жыцце самагубствам, адзін быў п’яным.
Начальнік сектара
судовых медыцынскіх экспертыз па Чашніцкаму раёну Лепельскага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз А. Кажамякін,

Таццяна Кракоўская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *