На Віцебшчыне святкуюць «Дажынкі»

Сёння ў Браславе распачалося вялікае свята. Менавіта гэты райцэнтр стаў месцам правядзення абласных «Дажынак-2019». У слаўны горад з’ехаліся шматлікія дэлегацыі з розных куткоў Прыдзвінскага краю. Чашніччына выключэннем не стала. Наш раён прадстаўляюць больш двух дзясяткаў чалавек.
Па традыцыі на абласных «Дажынках» уручаецца шмат узнагарод. Ушаноўваюць лепшых хлебаробаў, а таксама спецыялістаў, кіраўнікоў.


Праграма свята вельмі насычаная і разнастайная. Удзельнікаў фестывалю-кірмашу чакаюць шматлікія экспазіцыі, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы, канцэрты, акцыі, тэматычныя пляцоўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод лепшым працаўнікам вёскі адбудзецца ў лесапарку «Леснічоўка».
Прыемна адзначыць, што і наш раён унёс сваю лепту ў абласны каравай. Сёлета на Чашніччыне намалочана 29 тысяч тонн зерня, што складзе 144 працэнты да мінулагодняга. Сярэдняя ўраджайнасць склала 23,6 цэнтнера з гектара. Імёны камбайнераў-тысячнікаў, як кажуць, на слыху. Сямейныя экіпажы ААТ «Палац працы-Агра» Папко і «Вядрэнскае-Агра» Падрэзаў здолелі пераадолець знакавы рубеж. За гэта ім – агульная пашана.


Пра тое, як праходзілі абласныя «Дажынкі», чытайце ў наступным нумары газеты.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *