Добры настрой у Гарэ

Працаўнікоў вёскі Гара калектывы Чарэйскіх сельскай бібліятэкі і Дома культуры таксама парадавалі песнямі і вершамі. Праграма, з якой завіталі да вяскоўцаў, мела назву «Супернастрой». Літаратурныя творы, музычныя шлягеры і проста ўвага да кожнага гледача гэты самы настрой і стварылі. Руплівыя вясковыя жыхары ўсміхаліся і дзякавалі культработнікам за такі цудоўны адпачынак ад плённай сельскай працы.

Варвара ЮРКЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *