Свята сабрала ў парафіяльным касцеле вернікаў і гасцей. Ганаровым госцем свята стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў святую Імшу.
Актыўны ўдзел у ёй прынялі скаўты Беларускай рэспубліканскай скаўтскай установы. Службу суправаджаў спевам парафіяльны хор «Ave Maria» з Глыбокага.
Біскуп Алег Буткевіч заахвоціў задумацца над тым, для чаго чалавеку патрэбна вера.
Найважнейшая роля веры і касцёла заключаецца ва ўдзяленні святых сакрамантаў, якія магчымыя дзякуючы збаўчай місіі Хрыста. Вера і касцёл для нашых продкаў былі вельмі важнай справай. Адсюль будавалася наша традыцыя, у якой мы ўзрасталі. Сёння варта захоўваць памяць пра нашы карані, каб яна давала плён. Каб мы разумелі, што вера — гэта фундамент жыцця чалавека, без якога няма будучыні, – адзначыў Алег Буткевіч.
—


















