Categories: Новости

32 дні у забруджанай зоне

 Для сённяшняй моладзі чарнобыльская трагедыя ўсё ж не тое, што для тых, хто 25 год таму прапусціў яе праз сваё сэрца. Подых Чарнобыля адчуваецца і на Чашніччыне. Адзін з ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС — быўшы работнік пажарнай часці, а сёння супрацоўнік аддзела Дэпартамента аховы Мікалай Фаміч Садоўскі.
  Колькі ўжо год прайшло, а здаецца, усё было толькі ўчора. Вось малады хлопец, прыйшоўшы з арміі, уладкоўваецца на працу ў пажарную часць па ахове Лукомльскай ДРЭС. Праз некаторы час, атрымаўшы спецыяльную адукацыю, званне афіцэра, займае пасаду інспектара па прафілактыцы. У верасні восемдзесят шостага яму было трыццать два гады, і, адпраўляючыся па загаду камандавання ў Брагін, ён пакінуў дома жонку і дваіх дзетак.
    Добра памятае былы пажарны, як спецыяльным растворам мылі машыны, дахі дамоў, асфальт. “Бывала такое: мераем у адным месцы дазіметрам узровень радыяцыі — усё ў норме. Адыходзімся на дваццаць метраў — прыбор пачынае зашкальваць, — распавядае  сведка падзей. — Бачылі вёскі з аднаго боку  выселеныя, бо там высокі ўзровень забруджанасці, і, акрамя курэй ды катоў з сабакамі, там нікога не зной-дзеш. А з другога — жывуць людзі”.
  Спачатку дзікавата было сустракаць у населеных пунктах адных дарослых. Ніводнага дзіцяці. Але з цягам часу дзеці пачалі вяртацца з піянерскіх лагераў, санаторыяў, куды іх вывезлі адразу пасля трагедыі. Даваліся дзіву, калі бачылі вялікія вёскі з прыгожымі  хатамі, закінутымі, зарослымі пустазеллем. Шмат было міліцыянераў, ваенных і  — калючага дроту, за які нікога не пускалі.
  Хаця і не дазвалялі жыхарам наведвацца ў «зону», не ўсе падпарадкоўваліся.
  Час ад часу пажарным прыходзілася выязджаць у населеныя пункты, дзе ніхто не жыў. “Думаю, што ўпотай, цішком людзі наведвалі свае хаты, — разважае Мікалай Фаміч. — Вяскоўцаў нібы магнітам цягнула ў родны куток”.
  Калі скончыўся вызначаны тэрмін і пажарным трэбы было вяртацца на радзіму, перш за ўсё ім загадалі зняць новую форму і  пакінуць яе на спецыяльным складзе. Прыехаў дадому. На наступны дзень супрацоўніка пажарнай часці чакалі ўжо  на службе…
  Хаця зараз і не працуе Мікалай Фаміч у роднай часці, дваццаць шостага красавіка па традыцыі зноў прыедзе туды разам з таварышамі, якія таксама добра ведаюць, што такое Чарнобыль. Збяруцца разам, успомняць той час, раскажуць моладзі, каб  помніла і засцерагалася. Каб  атам быў пад кантролем.
Галіна Жукава.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

6 часов ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

8 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

9 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

10 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

10 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

11 часов ago