…Як толькі расчыніліся дзверы і паказаліся знаёмыя постаці, па аўдыторыі пракаціўся ўзбуджаны гоман. На гэтае прывітанне жаданыя госці тут жа адгукнуліся. Ледзьве паспеўшы скінуць паліто, Дранько-Майсюк дэкламаваў:
Паэты — не шабашнікі,
Ваду не каламуцяць,
Паэты любяць Чашнікі,
І Чашнікі іх любяць.
А далей — шчырая, змястоўная гаворка аб тым, што сёння ёсць Беларусь і хто ёсць беларусы, як адчувае сябе матчына мова, а таксама пра тых, кім ганарыцца Радзіма.
Леаніду, напрыклад, пашчасціла ведаць Уладзіміра Караткевіча. Паэт успамінаў: “Часцей за ўсё бывае, што цікавыя пісьменнікі ў літаратуры ў жыцці не такія. Караткевіч быў пісьменнікам у жыцці і ў літаратуры. Мог прачытаць цэлую лекцыю па праблемах, вельмі далёкіх ад літаратуры, гісторыі. З ім было проста і цікава. Сябе абсалютна не шкадаваў. Жаль, пайшоў з жыцця ў 54.”
Эдуард Акулін прыгадаў сваю размову з Ігарам Лучанком. «Колькі песень ты напісаў?» — спытаў неяк Ігар Міхайлавіч паэта. Той, нядоўга думаючы, адказаў: «Пяцьдзясят!» «О, малайчына, — адрэгаваў Лучанок, — а я толькі чатыры. Во што застанецца ад Лучанка ў вечнасці: “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Вераніка” і “Полька беларуская”… “Тады, — вымушаны быў хуценька паправіцца Акулін, — я — толькі адну — “О, Беларусь, мая шыпшына”.
Мы жывем і ўпэўнены ў будучыні, пакуль жывуць наш народ, наша мова. Каб заўсёды былі беларусы, Леанід узяўся за вельмі няпростую справу. Ён з’яўляецца галоўным рэдактарам беларускамоўнага часопіса “Верасень”, дзе шмат друкуюцца пачынаючыя пісьменнікі і паэты. Сапраўдны грамадзянін сваёй дзяржавы, ён не сумняваецца: дзеці павінны ведаць і любіць родную мову змалку. Што для гэтага трэба? Свае меркаванні выказаў амаль кожны з тых, хто прыйшоў на сустрэчу.
Цудоўную атмасферу ў зале стварылі вершы і песні, што прывезлі з сабой сталічныя госці. Развітвацца не спяшаліся. Верыцца, што новыя сустрэчы не за гарамі. У гэты дзень літаратары пабывалі таксама ў Чашніцкай гімназіі.
Ірына ТОРБІНА.
Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…
Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чашникской гимназии: – Для меня день 17 сентября наполнен…
– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду народу…
Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…