26.03.2025
Общество

У гонар працаўнікоў вёскі

  • 7 октября, 2016
  • 1 min read
У гонар працаўнікоў вёскі

bez-imeni-1

Сёння ў Сянно — вялікае свята. Менавіта гэты райцэнтр стаў месцам правядзення абласных “Дажынак—2016”. З’ехаліся сюды шматлікія дэлегацыі з розных куткоў Прыдзвінскага краю. Чашніччына выключэннем не стала.

Па традыцыі на абласных “Дажынках” уручаецца шмат узнагарод. Ушаноўваюць лепшых хлебаробаў, працаўнікоў жывёлагадоўлі, спецыялістаў.

Горад добра падрыхтаваўся да вялікага свята. Новыя аб’екты інфраструктуры, якія з’явіліся тут, не могуць не ўразіць. Напрыклад, музей баявой тэхнікі пад адкрытым небам або фантан. Кожны дзень на працягу месяцаў на добраўпарадкаванні былі задзейнічаны ад 600 да 800 чалавек. Сорак прадпрыемстваў і арганізацый адзначыліся падчас народнай будоўлі. Не пазнаць сенненскую цэнтральную плошчу, вуліцу Савецкую, паркі і скверы. І ўсё гэта зроблена для людзей, каб дастойна адсвяткаваць “Дажынкі-2016”.

Пра тое, як праходзіла вялікае свята, чытайце ў наступным нумары газеты.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *