У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна. Ім быў прапанаваны экскурс у гістарычнае мінулае Беларусі пад назвай «Беларускія народныя інструменты».
Прысутныя даведаліся, на якіх музычных інструментах ігралі нашы продкі, а якія і сёння гучаць не толькі ў народных, але і ў прафесійных калектывах.

Экскурс у гістарычнае мінулае атрымаўся надзвычай цікавым для ўсіх прысутных.

Вось што сабой уяўляе жалейка? А сурма, харум, басэтля? Аб паходжанні гэтых музычных інструментаў ішла гаворка падчас мерапрыемства.
Для вырабу жалейкі, напрыклад, акрамя чароту, выкарыстоўвалі сцябліны спелага жыта. Ад велічыні саломіны залежаў гук. Найбольш трывалымі былі жалейкі з дрэва. А такі цікавы інструмент, як харум, рабіўся са звычайнага гарбуза.
Басэтля — смычковы ансамблевы інструмент, блізкі да віяланчэлі ці кантрабаса. Меў ён розную велічыню і вырабляўся народнымі майстрамі-сталярамі з розных дрэў — яліны, клёна, бярозы, дуба. У вёсках рэдка сустракаліся басэтлі, часцей яны былі ў магнацкіх аркестрах.
Ішла гаворка таксама і пра ліру як адзін з найбольш цікавых па канструкцыі народных струнных інструментаў. Ліру звязвалі з побытам беларускіх лірнікаў-прафесійных жабракоў, якія пад яе гукі выконвалі вершы духоўна-рэлігійнага напрамку. Удасканаленая ліра і сёння гучыць у народных аркестрах, ансамблях народнай музыкі — «Песнярах»,»Харошках» і інш.
Яшчэ адным з найцікавейшых музычных інструментаў мінулага з’яўлялася цытра — струнны шчыпковы інструмент, падобны да гусляў, які выйшаў з ужытку ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
Гаварылі таксама пра цымбалы і скрыпку. Першы з названых — адзін з самых распаўсюджаных шматструнных інструментаў у свеце, а скрыпка — сапраўды народны інструмент. Яна была незаменнай на святах.
А вось самым старажытным струнным шчыпковым інструментам з’яўляецца бандурка — сагнутая ў дугу драўляная палка, канцы якой сцягнуты вяроўкай.
Вядомыя ў народзе былі так званыя шархуны (шаргунцы, шалестуны, шумёлы, бразготкі), якія ўяўлялі сабой набор пустацелых медных шарыкаў розных памераў са шротам унутры, з проразямі па баках і крапёжным вушкам. Іх выраблялі на Беларусі кавалі.
Вялася размова і пра духавы музычны інструмент тыпу флейтавых, які называўся акарына. Вырабляўся ён з гліны, зараз выкарыстоўваецца ў сучасных ансамблях.
Цікавае падарожжа адбылося ў гістарычнае мінулае нашых продкаў. Інфармацыя пра музычную культуру беларусаў была прадстаўлена ў простай, даходлівай форме. Усе прысутныя ўважліва слухалі і ўдзельнічалі ў абмеркаванні розных пытанняў па тэме.

Наталія ШЫРКО.

 

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Белорусам предложили бесплатно отправить почтовые карточки ветеранам ко Дню Победы

Белорусы могут бесплатно отправить почтовые карточки ко Дню Победы во время акции "Белпочты". Ко Дню…

8 часов ago

МЧС призывает родителей помнить о последствиях открытых окон для маленьких детей

  С приходом тепла отмечается рост несчастных случаев с детьми по причине выпадения из окон.…

10 часов ago

Руководство района поздравило жителей со светлым праздников Воскресения Христова

Дорогие жители Чашниччины! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Воскресения Христова. Это великое торжество позволяет…

14 часов ago

Журналист районки узнал, на какой стадии находится реализация проекта «Создание завода по переработке и производству рыбной продукции»

Реализация инвестиционного проекта позволит создать новые рабочие места, обеспечить прирост налоговых поступлений в районный бюджет.…

1 день ago

Юные музыканты Чашникского района удостоились наград различного достоинства

В Чашникской детской школе искусств учащиеся всегда с удовольствием принимают участие в музыкальных конкурсах разного…

1 день ago

Преображения Господня города Чашники на Пасху не оставят без внимания нуждающихся земляков

По многолетней традиции прихожане храма  Преображения Господня города Чашники на светлый праздник Пасхи не оставят…

2 дня ago