
Літаратурна-музычная кампазіцыя “З любоўю да малой Радзімы”нядаўна праходзіла ў Чырвонараніцкай сельскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства гучалі вершы аб роднай зямлі, каханні і сапраўдных каштоўнасцях.

Бурнымі апладысментамі сустракалі вяскоўцы вакальную групу “Рябинушка” гарадского Дома культуры мікрараёна папяровай фабрыкі. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена выстава “Малой радзімай напоўнена сэрца да краю”, дзе экспанаваліся краязнаўчыя матэрыялы, фотаздымкі.
Варвара ЮРКЕВІЧ.