08.11.2024
Новости Общество

“Да людзей трэба прыслухоўвацца…”

  • 28 августа, 2019
  • 1 min read
“Да людзей трэба прыслухоўвацца…”

Яшчэ нядаўна жыхар вёскі Латыгалічы Леанід Наталевіч працаваў сувязістам. Шмат гадоў аддаў пачэснай справе электраманцёра. Па рабоце амаль кожны дзень наведваўся да вяскоўцаў. Выконваў заяўкі ад насельніцтва і адначасова атрымліваў даручэнні ўжо як дэпутат Красналуцкага сельскага Савета дэпутатаў. Было вельмі зручна, прызнаецца Леанід Сямёнавіч.

Леанід Наталевіч — дэпутат са стажам.

— Сумяшчаў службовыя абавязкі і грамадскія, — усміхаецца народны выбраннік. — Заўсёды быў у курсе ўсіх спраў. Зараз перайшоў на іншую работу. Так часта заходзіць у госці да вяскоўцаў не выпадае. Аднак ёсць тэлефоны, іншыя сродкі сувязі. Калі трэба вырашыць нейкую праблему, заўсёды гатовы дапамагчы. Людзей неабходна слухаць.
Леанід Наталевіч — дэпутат са стажам. Чацвёрты тэрмін у якасці народнага выбранніка. Кожны раз жыхары вёсак Багданава і Руднае, а таксама часткі Латыгаліч аказваюць давер свайму прадстаўніку. Гэта накладвае пэўныя абавязкі. Імкнецца Леанід Сямёнавіч давер народны апраўдаць.
Трэба вось дадатковыя кантэйнеры для смецця па вуліцы Цэнтральнай у Латыгалічах устанавіць. Дэпутат выходзіць на камунальную службу Новалукомля. УНП ЖКГ “Камунальнік” на просьбу рэагуе. Кіраўніцтва прадпрыемства абяцае ў хуткім часе пытанне вырашыць. Зараз збору другасных матэрыяльных рэсурсаў надаецца вялікая ўвага. Вёскам нельга адставаць. У Багданаве і Рудным кантэйнеры не ўстанаўлівалі. Туды ездзіць смеццявоз. Абслугоў-вае вяскоўцаў па графіку. Нараканняў няма.
— Людзі становяцца больш культурнымі, — лічыць дэпутат. — Добрая тэндэнцыя. У летні сезон гул трымера кожны дзень можна пачуць. Стала модным займацца касьбой на прыдамавой тэрыторыі. Раней пра гэта сяляне так не клапаціліся. А зараз па некалькі разоў за лета абкошваюць. Вядома, ёсць праблемныя адрасы. Аднак пазітыўных прыкладаў куды больш.
Добраўпарадкаванне населеных пунктаў — задача найважнейшая. І дэпутацкі корпус павінен дапамагаць у гэтай справе. Таксама на кантролі — якаснае водазабеспячэнне насельніцтва. У Латыгалічах, Рудным, Багданаве калонкі працуюць. З прадстаўнікамі “Водаканала” Леанід Наталевіч асабіста трымае кантакт. Калі ўзнікае пэўная праблема, яна аператыўна вырашаецца. Тое ж тычыцца і іншых пытанняў.
— На маім выбарчым ўчастку пражываюць некалькі дзясяткаў чалавек, — дзеліцца Леанід Сямёнавіч. — І перад кожным я ў адказе. Добра гэта разумею. Раблю ўсё магчымае, каб была карысць.
Сам дэпутат нара-дзіўся і вырас у Латыгалічах. І жыве дагэтуль у бацькоўскай хаце. Быў перыяд, калі падаўся ў горад. Працаваў у Барысаве. Потым вярнуўся дадому. У вёсцы, пры-знаецца, яму лепш дыхаецца. Тут усё роднае і знаёмае. Тут карані. Нарэшце, тут людзі, якіх ён добра ведае і разумее. І якім усім сэрцам жадае дапамагчы.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *