Кніга народнай славы калгаса «Мір»

Пытанням патрыятычнага выхавання ў навучальных установах заўсёды надавалася і надаецца вялікае значэнне. Папулярнымі формамі гэтай работы з’яўляюцца краязнаўчыя паходы, экскурсіі, арганізацыя музеяў, вядзенне летапісаў і даследчай дзейнасці. Ранейшая Вяцерская школа да пытанняў краязнаўства ставілася сур’ёзна, зберагаючы спадчыну для будучых пакаленняў. Аб гэтым сведчыць захаваная «Кніга народнай славы «Іх імёны авеяны славай», сваеасаблівая кніга, так бы мовіць, «Памяць», якую вялі настаўнікі гэтай школы разам са сваімі вучнямі.


Гэты накірунак работы, прысвечаны ваенным падзеям, лічыўся вельмі важным у выхаваўчай рабоце школы нездарма. У пасляваенныя гады ў кожнай сям’і былі тыя, хто адстойваў незалежнасць нашай краіны ў час Вялікай Айчынай вайны. Настаўнікі разам з дзецьмі наведвалі ветэранаў, запісваючы іх ваенныя гісторыі. Збіралі дакументальныя звесткі аб удзельніках вайны. Дзеля таго, каб людзі, якія жывуць сёння, ведалі з першых вуснаў аб тых страшных падзеях. Кнігу-памяць пасля закрыцця Вяцерскай школы захоўвае былая піянерважатая, настаўнік роднай мовы і літаратуры і краязнавец са стажам Тамара Аркадзьеўна Хадасевіч. Вось мы і адправіліся ў вёску Вяцера, каб пачуць, як гэта было.

Падчас гутаркі Тамара Аркадзьеўна не адзін раз акцэнтавала нашу ўвагу на тым, што гэтыя запісы рабілі настаўнікі разам з вучнямі былой Вяцерскай школы. «Амаль усе класныя кіраўнікі гэтай школы на працягу многіх гадоў збіралі ўспаміны ветэранаў той вайны. Гэта і Марына Пятроўна Марціновіч (Сазонава), і Уладзімір Леанідавіч Піткевіч і іншыя. Фатаграфавалі ўдзельнікаў і сведкаў тых страшных падзей вучні школы, а самі фотаздымкі рабіў В. Б. Хадасевіч. Вялікую частку працы па афармленні пад кіраўніцтвам настаўнікаў рабілі вучаніцы школы Алена Дзенісевіч і Святлана Шчарбінская», – гаворыць наша субяседніца.
У год 75-годззя Вялікай Перамогі сабраныя настаўнікамі і вучнямі былой Вяцерскай школы звесткі вельмі важныя і каштоўныя.

На час напісання кнігі некаторыя настаўнікі Вяцерскай школы самі былі сведкамі ці ўдзельнікамі тых гістарычных падзей (П. П. Марціновіч, Н. А. Марціновіч, М. Е. Кудраўцава, З. Ц. Малішэўская, М. І. Кухарэнка, Н. Д. Шыцькова, В.С. Пашкова) або іх бацькі ці суседзі – К. Я. Лугаўцоў, Л. В. Лугаўцова, В. Б. Хадасевіч і Т. А. Хадасевіч, У. Л. Піткевіч, М. П. Марціновіч. Таму пачыналася ўсё непасрэдна са школьнага калектыву. А потым ужо былі сабраны матэрыялы і пра другіх удзельнікаў тых жудасных падзей на тэрыторыі былога калгаса «Мір».

У школе арганізоўваліся сустрэчы з ветэранамі вайны згодна гадавога плана работы. Успаміны былі вельмі цікавыя і павучальныя для школьнікаў. А чаму б гэтыя звесткі не сабраць і не запісаць у асобную кнігу, вырашыў педкалектыў школы? Тады і зарадзілася «Кніга народнай славы». Настаўнікі разам з вучнямі неаднаразова наведвалі вёскі калгаса «Мір» і ўсё сабранае занатоўвалі на старонкі кнігі. Праводзілі паходы па месцах ваенных падзей, наведвалі і добраўпарадкоўвалі брацкія магілы, устанаўлівалі невядомыя імёны загінуўшых, пахаваных на мясцовых могілках. Спачатку гэтым займаліся У. Л. Піткевіч, В. Б. Хадасевіч, М. П. Марціновіч (Сазонава). А затым далучылася і Тамара Аркадзьеўна. Яна вяла даследчую работу ў гэтым накірунку творча, сумленна, за што і была ўзнагароджана юбілейным медалём «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» у 2010 годзе.

Сёння ў «Кнізе народнай славы» калгаса «Мір» захаваліся фотаздымкі школьных мерапрыемстваў тых часоў, сустрэч, фотакарткі, зробленыя вучнямі, фотаздымкі з хатніх архіваў ветэранаў і звесткі аб іх ваенным мінулым – у кнізе іх занатавана сорак дзевяць (А. Я. Пашкоў, А. С. Улаховіч, М. П. Астроўскі, М. М. Камінскі, У. С. Шыцькоў, В. А. Улаховіч, Я. С. Скакун, М. М. Гарбачэўскі, М. С. Шчарбінскі, А. Ф. Дземянцей, М. Л. Якуш, І. Т. Шакін, З. Я. Каваленка А. А. Максімовіч, А. С. Шчарбінскі, Т. Ф. Дземянцей, В. У. Кавалеўскі і іншыя).

У кнізе ёсць звесткі, сабраныя і запісаныя М. П. Марціновіч, аб М. П. Мяснікаве з вёскі В. Ліпавічы, які ўдзельнічаў не толькі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і ў баях з Японіяй на Далёкім Усходзе. Яшчэ тут сабраны ўспаміны сведкаў трагедыі 1941-1945 гадоў А. І. Шчарбінскай, Н. К. Скакун, М. І. Кухарэнкі, Г. М. Нізавец, Н. Д. Шыцьковай, В. С. Пашковай. У кнізе асобнымі тэмамі падаюцца ўспаміны вязняў – В. С. Аўсеенкі, З. Ц. Малішэўскай, П. А. Малішэўскага, В. П. Кірылавай, Т. А. Дземянцей і звесткі аб сталінскіх рэпрэсіях на тэрыторыі былога калгаса «Мір».
Работа настаўнікаў былой Вяцерскай школы сёння бясцэнная. Зроблена гэта дзеля будучых пакаленняў. Пакуль жыве памяць, жывем і мы з вамі.
У наступных нумарах газеты мы будзем публікаваць звесткі, сабраныя калектывам былой Вяцерскай школы.

Дарэчы, гісторыя, якуя расказалі бацькі Тамары Аркадзьўны, яшчэ тады вельмі ўразіла дзяўчынку школьнага ўзросту. Аб гэтым у бліжэйшых нумарах газеты.

Па звестках Тамары Хадасевіч запісала Марына Мішулкова.

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Вынесен приговор мужчине, которых похитил телефон и сдал в ломбард

Суд вынес приговор мужчине, который совершил кражу мобильного телефона. Криминальная история завершилась для фигуранта судимостью…

9 минут ago

В отпуск и на дачу. Где в городе Новолукомль взять деньги на авто или путешествие

Легкие кредиты и деньги за «Спасибо» Сбер Банк (https://www.sber-bank.by/?utm_source=partner&utm_medium=chashnikinews&utm_campaign=web) в городе Новолукомль представлен отделением на…

9 минут ago

Состоятся прямые линии

18 мая 2024 года с 9.00 до 12.00 по тел. 3-47-76 — с первым заместителем председателя-начальником…

39 минут ago

Супруги Мурашко из райцентра накануне Дня семьи отметили свадебный юбилей

50 лет – золотая свадьба – одна из значимых дат в жизни каждой пары. Секрет…

16 часов ago

Пакет международных документов подписан по итогам переговоров Лукашенко и Алиева в Азербайджане

По итогам официальных переговоров Президента Беларуси Александра Лукашенко с Президентом Азербайджана Ильхамом Алиевым подписан пакет…

17 часов ago

Поговорили с культработником Надеждой Крисенак, в этом году она занесена на районную Доску почета

Работник культуры – человек, который погружен в мир творчества, всегда в центре событий, идет в…

19 часов ago