Мілагучная і напеўная

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны грамадзянін сваёй краіны з павагай і любоўю адносіцца да сваёй мовы: француз размаўляе на зразумелай яму з дзяцінства французскай, паляк — па-польску і гэтак далей, беларусы — па-беларуску.

Падчас мерапрыемства гучалі пералівы роднай мовы.

Напярэданні ў сярэдняй школе №4 райцэнтра адбылося вельмі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства. У госці да вучняў прыйшлі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі горада Чашнікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вучацца ў 5-7 класах, уважліва слухалі прадстаўніц кніжкінага дома. І не толькі, яшчэ і актыўна выступалі. Напрыклад, вучні падрыхтавалі вершы вядомых паэтаў і дэкламавалі іх са сцэны. Таксама падчас свята гучала шмат беларускіх народных прыказак, прымавак, казак. Асаблівае ўражанне зрабілі народныя калыханкі ў выкананні дзяўчынак. Усё гэта, як адзначыла загадчыца бібліятэкі Алена Александровіч, і ёсць галоўны наш духоўны скарб, які трэба захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Шмат стагоддзяў беларусы зберагалі яго і здолелі данесці да нас.
Алена Міхайлаўна распавяла хлопчыкам і дзяўчынкам пра тое, адкуль пайшлі беларусы, якога яны роду, як фарміравалася беларуская мова. Вучні з цікавасцю ўспрымалі гэту інфармацыю.
Чакалі іх, вядома ж, і кнігі. Бібліятэкары аформілі тэматычны стэнд з беларускай літаратурай. А вучні побач з ім разыгралі невялічкую інсцэніроўку верша Кастуся Цвіркі «У кнігарні».
Пад час моўнай гадзіны «Роднай мовы пералівы» вучні развучвалі лічылкі, задавалі адзін аднаму загадкі, спрабавалі вымавіць скорагаворкі. Адным словам, вучыліся правільна і дасканала валодаць роднай мовай, перадаваць яе стылістычныя і фанетычныя асаблівасці. Усё гэта, безумоўна, спатрэбіцца хлопчыкам і дзяўчынкам у далейшым.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі, праяўляецца павага да мінулага. Мова служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
Давайце шанаваць нашу беларускую мову і выкарыстоўваць яе ў паўсядзённым жыцці. Пагавары са мной на мове!..

Па дадзеных ЮНЭСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку. Частка моў не мае свайго пісьма. Больш за палову — на мяжы вымірання.
Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце.
Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў.

Кацярына БУРАК.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…

3 часа ago

Долгожданное возвращение домой

10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…

3 часа ago

Лучшие комбайнеры на 24 августа 2026

Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…

3 часа ago

В Березинском заповеднике прошел VII фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока»

22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…

13 часов ago