11.12.2024
Главное Новости

4 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства

  • 30 августа, 2021
  • 1 min read
4 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства
Фото БЕЛТА носит иллюстративный характер

 

4 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб’ядноўвае».

Традыцыйна ён пачнецца з Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”, якая праходзіць пры падтрымцы Беларускай праваслаўнай царквы. Адправіцца экспедыцыя 1 верасня, а завершыцца 5 верасня ў Капылі.

Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане правядзенне міжнароднага круглага стала з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа. Мерапрыемства пройдзе 4 верасня 2021 г. у 12.00 у фармаце анлайн.   

Акрамя таго, у гэты дзень адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, а таксама творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
5 верасня, у асноўны дзень свята, пройдуць ключавыя мерапрыемствы:
урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства, 

перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) – сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе, 

цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства, 

адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) – ураджэнцу г.Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, Акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

 адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства, алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскі праект Саюза мастакоў,
урачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.
На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы. У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны: “Памяць”, дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта “Партызаны Беларусі” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”, “Традыцыі і сучаснасць” –знаёмства з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі, “Разам з кнігай мы расцём” – літаратура для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае, “Слова пісьменніка” – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі,”Адзінства” – павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.
Акрамя таго, будуць працаваць гандлёвыя павільёны, тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.

 

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *