Вучні пайшлі — ідэі засталіся. Новы пошук Вольга Іванаўна распачала з шасцікласнікамі. Настаўніца прапанавала рабятам заняцца каменнем. Асабліва шчыра адгукнуліся Лія Врублеўская і Дзіма Шам. Зразумела, збіраць вялізныя валуны з палёў яны не думалі. Мэтай юных даследчыкаў быў збор легенд і паданняў пра найбольш адметныя з іх. Нарэшце ў юных краязнаўцаў атрымалася вельмі цікавая работа. Матэрыялы шукалі ў гутарках са старажыламі, інтэрнэце, чыталі шмат літаратуры.
Даследаванне пачалося з агромністага каменя, што ляжыць непадалёк ад школы, на развілцы сцяжынак. Па легендзе, якую ўдалося пачуць, гэты рарытэт пад адкрытым небам мясцовыя жыхары заўсёды лічылі сімвалам багацця і шчасця. Можа, і нездарма. Менавіта новалукамчане выпрацоўваюць адну з самых вялікіх у свеце каштоўнасцей — электраэнергію.
Незвычайны валун ёсць у канцы вуліцы Набярэжнай. Яго паверхня нібы пакрытая слядамі ад перавязкі. Па легендзе гэты камень калісьці ўбачыў асілак. Велікан вельмі спадабаўся яму, і чалавек вырашыў забраць камень з сабой. Абвязаў цяжкую ношу вяроўкамі і панёс. Але хутка не вытрымала мацаванне. Рухнуў камень на зямлю. І сказаў тады асілак: “Быць тут гораду!” Словы яго спраўдзіліся.
А ля вёскі Вал ёсць камень, якому прыпісваюць гаючую славу. У камяні —невялікае паглыбленне. Кажуць, след Бога. У старадаўнія часы пасля дажджу з гэтай шчыліны бралі ваду і паілі ёй хворых дзяцей.
Юныя краяведы апісалі ў сваім даследаванні таксама вядомы Змееў камень, каменныя крыжы на тэрыторыі раёна, расказалі аб выкарыстанні камянёў у быце жыхароў Чашніччыны. У абласным конкурсе “Таямніцы малой радзімы” рабоце новалукамчан прысуджана другое месца ў намінацыі “Легенды”. Узнагародай для Ліі і Дзімы стала паездка ў Нацыянальны дзіцячы цэнтр “Зубронак”, з якога яны не так даўно вярнуліся. Адпачынак, як і конкурс, вучням вельмі спадабаўся. Разам з Вольгай Іванаўнай збіраюцца і далей працаваць у гэтым напрамку, каб зноў знаходзіць і перамагаць.
Ірына Торбіна.
Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…
Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чашникской гимназии: – Для меня день 17 сентября наполнен…
– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду народу…
Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…