Памятник природы есть, а дороги нет. О том, как добраться до известной на Чашниччине «Криницы Езус»

Турыстычны патэнцыял Чашніччыны велізарны. На тэрыторыі раёна размешчана шмат значных гісторыка- культурных і прыродных аб’ектаў. Вось толькі дабрацца да іх часта не так ужо і лёгка. Нават мясцоваму непераборліваму вандроўніку, не кажучы пра заезджага турыста. Аб гэтым ў чарговы раз нам паведамляюць чытачы газеты.

Крыніца «Езус» у раёне пасёлка Ка­стрычніцкі вядома многім жыхарам Чашнікаў і бліжэйшых вёсак. Месца асвечанае Праваслаўнай Царквой. Сюды прыязджаюць, каб набраць гаючай вады, а то і проста прагуляц­ца па лесе, назбіраць ягад і грыбоў. Куток прыцягальны як для гасцей, так і для чашнічан. Патрапіць сюды можна, павярнуўшы з асфальта на лясную дарогу. А вось далей пачына­юцца сапраўдныя прыгоды. Праўда, са знакам мінус. Каб даехаць да мес­ца, дзе бярэ пачатак лясны ручай, нават летнім сухім надвор’ем трэба браць джып ці «УАЗ». Іншы «жа­лезны конь» лёгка застанецца сярод пясчаных барханаў, у якія лесавозамі пераўтворана калісьці нармальная грунтоўка. Каляіны ў метр глыбінёй зараз дзе-нідзе прыбраныя, затое да­рога ўяўляе сабой таўсты пласт пылу і пяску. А ўжо калі пройдзе дождж, то суцэльныя плыні гразі можна пераадолець толькі на добрым трактары.

Лесагаспадарчая дарога знаходзіц­ца на тэрыторыі Альшанскага сель­выканкама, яна — у зоне адказнасці Чашніцкага лясніцтва, а нарыхтоўку і вываз драўніны ажыццяўляе Бе­шанковіцкі лясгас. Гаспадароў, вы­ходзіць, шмат, а вынік — як у той прыказцы: дзе багата гаспадыняў, там хата не меценая. Толькі з адной папраўкай, што не прыдатнай для праезду застаецца шлях да значнага турыстычнага аб’екта.

Як гаворыць надпіс на паказаль­ніку, дарога вядзе да гідралагіч­нага помніка прыроды мясцовага значэння «Крыніца Езус». Назва афіцыйная, і раённыя ўлады сумес­на з храмам Праабражэння Гас­подня г. Чашнікі шмат зрабілі, каб месца было прывабным для гасцей. Абсталявана купель, адрамантава­ны спуск, на пад’ездзе ўладкавана альтанка, пастаўлены лаўкі. Толькі вось дабрацца да ўсёй гэтай прыга­жосці застаецца праблемай.

Хочацца спадзявацца, што рашэнне ўсё ж знойдзецца, а ле­санарыхтоўчыя арганізацыі буду­ць больш руплівымі гаспадарамі, пакідаючы за сабой лес і лясныя дарогі, а не пустыню з пясчанымі барханамі.

Андрей ШИДЛОВСКИЙ

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

2 часа ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

3 часа ago

В Чашникском районе состоялось заседание Координационного совета общественных объединений и политических партий Чашникского района

На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…

3 часа ago

Завораживающе опасные природные явления

Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…

22 часа ago

Стандарты в области перевозок выполняются

Данный факт был отмечен в ходе обсуждения вопроса об организации деятельности, связанной с автомобильными перевозками…

24 часа ago

Подведены итоги вступительных испытаний

Комитетом госконтроля дана оценка проведения централизованного экзамена (далее – ЦЭ) и централизованного тестирования (далее –…

24 часа ago