У цікавым мерапрыемстве, якое прайшло ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, пашчасціла нядаўна ўдзельнічаць дзесяцікласнікам СШ № 1 г. Чашнікі (класны кіраўнік Т. А. Кузьміцкая). Гадзіна беларусазнаўства “У родным слове — цэлы свет” дапамагла вучням у цікавай форме даведацца аб асаблівасцях роднай мовы, яе адрозненнях ад рускай. Прысутныя змаглі пачуць у запісе жывы голас вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. У музычным суправаджэнні гучалі яго вершы, урыўкі з твораў.
На гадзіну беларусазнаўства былі запрошаны шаноўныя госці — былыя педагогі А. С. Крысёнак і Л. Ф. Пахомаў. Ала Сцяпанаўна і Леанід Фёдаравіч прачыталі шмат вершаў нашых знакамітых паэтаў-землякоў, якія праслаўлялі родную мову, свой край, зямлю беларускую.
Мерапрыемства атрымалася не толькі цікавым, але і пазнавальным.
Т. ЯЗЁНАК.
В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…
И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…
Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!
Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…
Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…
Еще немного трогательных моментов в ленту…