Менавіта пад такой назвай напярэдадні 25-годдзя з дня аварыі на ЧАЭС у Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў час роздуму. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 «А» класа СШ №4 г. Чашнікі. Са смуткам і хваляваннем слухалі школьнікі расказы бібліятэкараў пра ліквідатараў, людзей, якія, не шкадуючы здароўя, а то і жыцця, смела ўступілі ў барацьбу з нябачным ворагам — радыяцыяй. А таксама пра боль, гора чалавечай душы пры развітанні з роднымі мясцінамі, аб пакаранні за нашы безгаспадарчыя адносіны да навакольнага асяроддзя. Гучалі і вершы па тэме Анатолія Зэкава, Эдуарда Акуліна, Анатолія Грачанікава і другіх аўтараў.
Больш падрабязна пра трагедыю Чарнобыля, цяжкія наступствы аварыі можна было даведацца з кніг, артыкулаў з газет, часопісаў, мастацкіх твораў, якія прапаноўвала выстава “Чарнобыль — боль чалавецтва.”
Цікавым і пазнавальным было мерапрыемства. Вучні ўпэўніліся: трэба берагчы ўсё жывое на зямлі, бо можа здарыцца так, што жыццё стане немагчымым з-за экалагічнай катастрофы.
Тамара ЯЗЁНАК.
Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…
Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…
Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…
В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…
11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин! Встреча в рамках акции «Шаг к…