На мінулым тыдні ў Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці пад назваю “Жыць і помніць”. На яго былі запрошаны вучні старэйшых класаў СШ № 1 райцэнтра. На мерапрыемстве ішла размова пра партызанскі вызваленчы рух на тэрыторыі нашага раёна і выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа. З цікавасцю і хваляваннем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі расказ пра дзейнасць падпольнай групы пад кіраўніцтвам С. А. Панкова, брыгады “Дубава” і аб яе легендарным камандзіры Ф. Ф. Дуброўскім.
Гучала шмат песень і вершаў ваеннай тэматыкі. Цікавасць у прысутных выклікала выстава “Славім вялікі подзвіг”, дзе змяшчалася літаратура пра мужнасць, гераізм, самаадданасць беларускага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.
Тамара ЯЗЁНАК.
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…
На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…
Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…
Данный факт был отмечен в ходе обсуждения вопроса об организации деятельности, связанной с автомобильными перевозками…