Categories: Новости

Жывапіс для душы

Адкрыццё кожнай выстаўкі ў Чашніцкім гістарычным музеі праходзіць заўсёды цікава і адметна. У цёплай атмасферы адбылося знаёмства і з творчасцю лепельскага мастака Аляксандра Саўчанкі. Своеасаблівы настрой  сустрэчы задалі мілагучныя песні ў выкананні хора ветэранаў ГДК. Пасля гэтага пра таленавітага майстра і яго работы  расказала дырэктар музея Л. Р. Касцянка.
На сустрэчу з чашнічанамі А. Саўчанка прыехаў разам з жонкай Марынай і  сябрамі. У райцэнтры да іх далучылася яшчэ і яго аднакласніца.  Яна тут жыве і працуе настаўніцай.
Са сцен на прысутных глядзелі прыгожыя, непаўторныя краявіды лепельскага краю. Цэнтральнае месца было адведзена  дзвюм кампазіцыям — партрэту бабы Вольгі і нацюрморту з кветкамі “Марозкі  і каліна”. Прыгожыя кветкі ў гліняных жбанах,   каліна ў кошыку  стаяць на саматканым ручніку. Мастак прызнаецца, што іх ён маляваў з асаблівымі любоўю і натхненнем. Менавіта яны навяваюць светлыя, радасныя ўспаміны пра шчаслівую пару дзяцінства, у памяці адразу ўсплываюць дарагія сэрцу  вобразы маці, цёткі і бабулі.
Аляксандр Саўчанка расказаў, што больш за ўсё яму імпануе  адлюстроўваць вясковае жыццё. Акрамя гэтага, ён любіць маляваць рамонкі і васількі. Пад час урокаў у Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў таленавіты выкладчык малюе партрэты сваіх навучэнцаў.
Ён прызнаецца, што больш за ўсё яму падабаецца фактурная тэхніка жывапісу, але ёсць карціны, выкананыя і гладкай. Мастак таксама малюе акварэллю і алеем. На стварэнне вялікіх палотнаў траціцца шмат часу, таму Аляксандру прыходзіцца спачатку рабіць   накід, а ўжо ва ўласнай  майстэрні пасля з’яўляецца карціна.
А. Саўчанка  адзначае, што жывапісам займаецца выключна для душы. Акрамя гэтага,  добра атрымліваецца разьба па дрэве. Шмат яго прац знаходзіцца ў цэрквах і касцёлах.
Аляксандр Саўчанка з’яўляецца ўдзельнікам раённых, абласных і рэспубліканскіх выставак. Яго работы былі адзначаны спецыяльнай Граматай на рэспубліканскай метадычнай выстаўцы ў Барысаве.
Сярод  наведвальнікаў выстаўкі былі вучні. Яны ўважліва слухалі  мастака, яго сяброў, задавалі пытанні і здымаліся на памяць. А пасля доўга разглядвалі прадстаўленыя карціны. У яркіх рознакаляровых фарбах, прыгожых краявідах прыроды яскрава адчувалася любоў мастака да тых мясцін, дзе вырас і жыве. Нават звычайная вясковая хата выглядае на яго палотнах  надзвычай  прывабна.
Талент Аляксандра Саўчанкі дапамог яму і ва ўладкаванні асабістага жыцця. З жонкай пазнаёміліся пад час вучобы ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце. І вось яны ўжо разам 23 гады. Старэйшы сын Ігар абраў  шлях сваіх бацькоў. Зараз вучыцца на трэцім курсе той жа навучальнай установы, якую скончылі калісьці яны. Хлопец нават паспеў адзначыцца на адной з выставак у Віцебску. Малодшая дачка Насця таксама любіць маляваць. Як кажуць, у таленавітых бацькоў — таленавітыя дзеці.
Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

8 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

8 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

8 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

13 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

13 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

14 часов ago