Categories: Новости

Каравай на добры ўраджай!

  Свята “Зажынкі” прайшло ў мінулыя суботу-нядзелю ў гаспадарках Чашніччыны. Цікавым і змястоўным яно было ў адным з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў   раёна  КУСГП “Чашніцкае”, якое, дарэчы, адным з першых пачало ўборку хлеба і ў гэтым годзе. На  мехдвары  ў Пачаевічах у суботу сабраліся разам кіраўнікі гаспадаркі і сельвыканкама, механізатары, іншыя працаўнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства, каб раздзяліць радасць  першага  снапа  ўраджаю-2011.
  Цёпла  і  шчыра  вітаў  удзельнікаў святочнага мерапрыемства старшыня райвыканкама У. У. Булай. 
  Гучаць беларускія народныя песні. У іх — любоў  да роднага краю, вернасць  нялёгкай працы  на  зямлі. Яшчэ  колькі  хвілін — і дзяўчаты ў нацыянальным беларускім адзенні ўручаюць сноп новага ўраджаю дырэктару КУСГП “Чашніцкае” П. А. Міцькаўцу.
  Павел Антонавіч, выступаючы перад прысутнымі, акрэсліў задачы, якія неабходна вырашыць у ходзе жніва-2011, запэўніў раённае кіраўніцтва, што  сельгаспрадпрыемства прыкладзе ўсе намаганні, каб  дасягнуць мэты.  А яшчэ гэты дзень памятны для дырэктара “Чашніцкага” і тым, што  У.  У. Булай  уручыў  яму Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама. Так адзначаны  ініцыятыўная   ўмелая арганізатарская  работа ва ўзначальваемым  прадпрыемстве, дасягненне высокіх вытворчых  паказчыкаў, вялікі асабісты ўклад у развіцце  сельскагаспадарчай галіны раёна, аператыўнае і належнае выкананне даручэнняў  кіраўніцтва райвыканкама і адказнасць П. А. Міцькаўца.
  Плёну, добрых вынікаў у рабоце жадаў хлебаробам КУСГП старшыня раённага Савета дэпутатаў  Р. А. Пазняк. Хлеб вырас добры, і справа гонару — убраць хутка, да адзінага зярнятка.
  Свае віншаванні і найлепшыя пажаданні адрасаваў у гэты дзень працаўнікам хлебнай нівы старшыня Альшанскага сельвыканкама А. Г. Апанасёнак.
  Напоўнены  глыбокім зместам стаў момант, калі з рук дзяўчат у беларускіх нацыянальных касцюмах кіраўнікі раёна, гаспадаркі, сельвыканкама, кожны механізатар атрымалі на бялюсенькім абрусе каравай з новага ўраджаю…
 І вось ён, самы хвалюючы момант свята. Старшыня райвыканкама У. У. Булай, дырэктар “Чашніцкага” П. А. Міцькавец пераразаюць чырвоную стужку, тым самым даючы старт жніву-2011.
  …А над ваколіцай разносіўся  гул матораў камбайнаў.  Наперадзе — напружаная праца, ад світання да змяркання, а то і ўночы.
 Дарэчы, толькі за адзін дзень у нядзелю «Чашніцкае» намалаціла 363 тоны азімай пшаніцы, а  ўсяго — больш за 800.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

29 минут ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

4 часа ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

4 часа ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

6 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

6 часов ago

Афтепати, цирковые шоу и золотые хиты

Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…

10 часов ago