Набліжаецца значная падзея ў культурным жыцці Беларусі. 9 снежня спаўняецца 120 год з дня нараджэння славутага паэта, класіка нашай літаратуры Максіма Багдановіча. Да гэтай даты актыўна рыхтуюцца ўстановы раёна. Цікавыя мерапрыемствы чакаюцца ў бібліятэках. Так, у цэнтральнай раённай, а таксама ў Цяпінскай і Чырвонараніцкай пройдзе літаратурная вечарына “Незабыўны Максім Багдановіч”. На свята “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча” запросяць сваіх чытачоў Новалукомльская дзіцячая, Альшанская, Красналуцкая, Кашчынская, Смальянецкая, Гілянская, Вядрэнская бібліятэкі. “Нязгаснай зоркай ты ў небе Радзімы навечна” — так назвалі мерапрыемства, прысвечанае вядомаму земляку, у Чашніцкай гарадской, раённай дзіцячай, Іванскай, Сялецкай бібліятэках. Новалукамчан на вечарыне “Светлы след будзе вечна жыць” чакаюць у гарадской бібліятэцы. Гадзіна-пасвячэнне “Жыццёвая сцяжынка паэта” збярэ аматараў кнігі ў Чарэі, “І вее верш мой дзіўнай казкай” — у Проземлі, Кругліцы, Замачку, “Нязгасная зорка Багдановіча” — у Антаполлі. Да ўвагі тых, хто захапляецца паэзіяй, — кніжныя выставы, бібліяграфічныя агляды і іншае.
Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…