Categories: Новости

Прыходзьце у бібліятэку

  Скажыце, дзе яшчэ, як не ў бібліятэцы, можна пачуць затоенае шалясценне  кніжных старонак?! Якое не парушае цішыні…   Бібліятэка —  установа, якая збірае, захоўвае і выдае кнігі, перыёдыку чытачам.
  Асаблівы інтарэс выклікае наша раённая цэнтральная бібліятэка. Зараз яна знаходзіцца ў будынку паштовай сувязі. Цяпер гэта  ўтульнае, светлае, прасторнае памяшканне адпавядае  сучасным патрабаванням. У бібліятэцы працуюць цікавыя, прыветлівыя людзі, якія дапамогуць знайсці кнігу на любы густ, адпаведна тваім інтарэсам і жаданням. Сёння ўзначальвае калектыў Ірына Уладзіміраўна Люсіна.
  Як паведаміла нам загадчык, бібліятэку наведваюць 3356 чалавек. Гэта не толькі моладзь, але і людзі больш сталага ўзросту. Што тычыцца моладзі, то мы прывыклі лічыць, што яна “тэхнічная”,  больш карыстаецца інтэрнэтам, чым кнігай.
  А ці так гэта? Ірына Уладзіміраўна зазначае: “Вельмі шмат вучняў старэйшых класаў прыходзіць за праграмнымі творамі. Таксама цікавяцца фантастыкай і прыгодніцкімі   раманамі. Найбольшым попытам карыстаецца серыя “Сталкер” розных аўтараў, сярод іх В. Галавачоў, А. Мазін, С. Майер. З перыёдыкі  найбольш папулярныя  “Алеся”, “Планета”, “Подружка”, “Лиза”. З ахвотай бяруць творы беларускіх аўтараў І. Мележа (“Людзі на балоце”),  І. Шамякіна (“Сэрца на  далоні”), В. Быкава, (” Знак бяды”, “Воўчая зграя”).
  Чытачы старэйшага ўзросту таксама выбіраюць дэтыктыўную літаратуру, прыгодніцкія раманы, раманы пра каханне. Сярод аўтараў,  якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю, можна назваць В. Калычава, Я. Крымава, М. Рыда, Ж. Верна, К. Булычова.
  Бібліятэкары стараюцца зацікавіць сваіх наведвальнікаў. Яны праводзяць шмат конкурсаў, выстаў. Вось і зараз ў бібліятэцы створаны куток да юбілейнай даты класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча, працуе  выстава кніг  “Паэт нараджаецца неаднойчы”. На выставе змешчаны матэрыял аб жыцці і творчасці паэта, яго зборнікі “Вянок”, “Інтымны дзённік”, “Зборнік выбраных твораў”. А яшчэ пройдзе літаратурная вечарына для вучняў старэйшых класаў.
  А аб чым мараць сучасныя бібліятэкары?  Відаць, кожны з іх хоча, каб да кнігі  звярталася большая колькасць чытачоў. Бо, як адзначыла зададчык бібліятэкі, ” чалавек, які чытае кнігу —самы шчаслівы”.
Наталля Мухаметзянава.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

1 час ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

1 час ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

2 часа ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

22 часа ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

1 день ago