Categories: Новости

Слаўнае мінулае і сучаснае

  Масавыя мерапрыемствы наладжаны ў Новалукомльскай дзіцячай бібліятэцы. Праходзяць яны ў рамках грамадска-культурнай акцыі “Беларусь у маім сэрцы”. У чытальнай зале арганізавана выстава-вернісаж карцін С. М. Мяфодзьева “Мая малая Радзіма”. Шмат цікавага  юныя чытачы даведаюцца на Гадзіне краязнаўства “Тут Радзімы маёй пачатак”. Ім будзе прапанавана адправіцца ў падарожжа па маршруце Новалукомль —Чарэя. Абавязковымі прыпынкамі стануць такія населеныя пункты, як Лаўкі і Стражавічы. Больш за ўсё хлопчыкам і дзяўчынкам раскажуць пра Чарэю. Гэта мястэчка мае вельмі цікавую гісторыю, шмат падзей адбылося на працягу многіх гадоў яго існавання. Падчас падарожжа дзеці даведаюцца пра знакамітых дзеячаў, якія нарадзіліся і выраслі ў гэтым населеным пункце. Завершыцца краязнаўчае падарожжа паказам фільма “Чарэя”, які быў зняты студыяй Палаца культуры энергетыкаў.
  На прыканцы мерапрыемства для хлопчыкаў і дзяўчынак прачытаюць вершы мясцовых паэтаў са зборніка ” Вслед за мечтой” паэтычнага аб’яднання “Млын”. 
  Удзельнікі яшчэ раз упэўняцца ў тым, што таленавітыя людзі жылі раней, але зараз таксама ёсць не менш таленавітыя.
Наталля ГРЫГАРЭНКА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

На Чашниччине ведется закладка кормов

Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…

15 часов ago

Чашники. Всегда есть альтернатива

Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…

16 часов ago

Лето у воды: правила, которые спасают жизнь

Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…

17 часов ago

Шаг к успеху для посетителей лагеря

В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…

19 часов ago

Лагерь “Чайка” принимал гостей

11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин!  Встреча в рамках акции «Шаг к…

19 часов ago