Categories: Новости

Валачобнікі вітаюць, на Каляды запрашаюць

 Праваслаўныя веруючыя  святкуюць Каляды з вечара 6 і да 21 сту-дзеня. У структуры Калядаў налічваецца тры куцці, якія чаргуюцца з інтэрвалам у адзін тыдзень. Першай адзначаецца бедная (посная) куцця, потым багатая (шчодрая), трэцяя зноў посная (вадзяная).
  Святочная вячэра прыпадае на апошні дзень посту, таму ўсе стравы гатуюцца без выкарыстання жывёльнага тлушчу. Сярод прыгатаванага абавязкова павінны быць бліны, але самай галоўнай лічылася куцця — густая каша з круп грубага памолу.
   Надыход Калядаў чакалі  нашы продкі з нецярпеннем. У вёсцы традыцыі святкавання мелі вялікае значэнне. Маладыя    людзі   развучвалі абрадавыя песні, рабілі маску і футру для казы. Потым вясёлым гуртам хадзілі па вуліцах, наведваліся ў кожную хату. Яны спявалі, танцавалі, а гаспадары абавязкова павінны былі пачаставаць іх. Накалядаваўшыся па вёсцы, моладзь збіралася ў адной хаце і частавалася. Не пускаць валачобнікаў лічылася нядобрай прыкметай.  Бліжэй да поўначы дзяўчаты наладжвалі гаданні.
  У ноч з 13 на 14 студзеня святкавалі сустрэчу Новага (Старага) года. У народзе гэты дзень атрымаў назву шчодрая, багатая куцця. Лічылася, чым больш прысмакаў будзе на стале, тым лепш пражыве сям’я ў надыходзячым годзе. Другая куцця павінна паўплываць на будучы дабрабыт сям’і ў цэлым, на шчасце і поспех кожнага з дамачадцаў.
  Сёння, 6 студзеня, у 12.00 у ГДК адбудзецца ранішнік «Калядныя сустрэчы». Вас запрашаюць на свята ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Дома культуры і выхаванцы нядзельнай школы.
Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Открытие третьего трудового семестра

В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…

8 минут ago

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

21 минута ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

24 минуты ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

27 минут ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

30 минут ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

32 минуты ago