Categories: Новости

Цікавая сустрэча адбылася ў Чашніцкай раённай бібліятэцы

 Гасцямі былі паэт Леанід Дранько-Майсюк і беларускі бард Эдуард Акулін.
 Адзін з самых вядомых твораў першага — знакамітая “Полечка- трасуха”. Песні другога ўваходзяць у хрэстаматыйныя сучасныя зборнікі. Дуэт даўно пачаў свае вандроўкі па Беларусі. Абодва вераць, што змогуць знайсці ў глыбінцы шмат таленавітых дзяцей, якія любяць і добра пішуць на роднай мове.
…Прайшоўшая сустрэча — з тых рэдкіх , калі хочацца слухаць усё і нічога не прапусціць.  Першым узяў слова Леанід Дранько-Майсюк. Паэт прыгадаў, як у  дзяцінстве быў зачараваны   песняй. Вельмі падабалася “Касіў Ясь канюшыну”. А прыкладна ў сямідзесятыя, калі раскрыўся яго паэтычны талент, захварэў ідэяй стварыць песенны верш. Неяк у пачатку 90 -х перад Новым годам сеў за пісьмовы стол і не больш, як за трыццаць хвілін, напісаў вядомы тэкст “Полькі беларускай”, ці “Трасухі”, як яшчэ яе называюць. На другі дзень патэлефанаваў Ігару Лучанку і прачытаў тэкст.  Кампазітару вельмі спадабалася, ён  хуценька паклаў словы на музыку і параіў аддаць песню Уладзіміру Мулявіну. Менавіта так і зрабіў аўтар, але ў “Песняроў” “Полька” праляжала  10 месяцаў. У ансамбля чамусьці не атрымлівалася аранжыроўка. А тут на гастролі ў Злучаныя Штаты сабраліся “Сябры”. Паэт перадае песню Анатолю Ярмоленку. З яго ансамблем “Полька” пералятае за акіян. І не дарма. Беларускія эмігранты былі проста ўражаны. На адным з канцэртаў хтосьці з гледачоў даў Ярмоленку 50 долараў і папрасіў перадаць ганарар аўтару слоў. Наказ быў выкананы. А песня пачала сваё жыццё на Беларусі. Мінула трыццаць год. Зараз нельга знайсці чалавека ў краіне, які б не ведаў і не любіў “Польку беларускую”. “Менавіта  “Полька”, — закончыў расказ паэт, — пераканала мяне: калі хочаш чаго-небудзь дабіцца, абавязкова даб’ешся…”.
 Па ўласнаму прызнанню барда Эдуарда Акуліна, усе песні пра каханне прысвяціў  адзінай жанчыне — жонцы — і не шкадуе. Тое, што прагучала пад час сустрэчы ў аўдыторыі, — невялікая кропля. Але і гэтага дастаткова, каб пераканацца ў сіле і глыбіні яго пачуццяў , а яшчэ ў тым, што перад табою сапраўды таленавіты чалавек, патрыёт сваёй зямлі. Ужо два гады Эдуард Акулін з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Верасень”, заснаванага Таварыствам беларускай мовы і літаратуры, і наогул выдае яго адзін. Не стамляецца ездзіць па Беларусі, прапаноўваць дзецям пісаць на роднай мове. Шукае цікавых маладых паэтаў і змяшчае іх творы на старонках выдання. Ужо выйшла пяць нумароў. З імі мелі магчымасць пазнаёміцца ўсе прысутныя.              
 Напрыканцы госці адказвалі на пытанні, раздавалі аўтографы, фатаграфаваліся. Развітваючыся, раілі часцей набываць беларускія кніжкі.  
 У гэты ж дзень  дуэт бачылі ў гімназіі №1 і на межрайбазе. Мяркуючы па колькасці запрашэнняў, якія  паступалі пад час сустрэчы, гэты візіт майстроў слова на Чашніччыну — не апошні.
Ірына ТОРБІНА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

44 минуты ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

3 часа ago

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

17 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

23 часа ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

1 день ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

1 день ago