Categories: Общество

В центре внимания — книга…

Прыгожым, у святочным убранстве сустракаў горад Глыбокае дзевятнаццаты  Дзень беларускага пісьменства. Мноствам разнакаляровых
сцяжкоў і шароў, транспарантаў, безліччу гандлёвых палатак і кіёскаў, сярод якіх віднае месца займалі тыя, што прапанавалі жыхарам
горада і яго шматлікім гасцям друкаваныя выданні самага рознага густу. Яно і зразумела: Глыбокае прымала рэспубліканскае свята
кнігі. Асаблівасцю сёлетняга свята  — 2012-ы аб’яўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Годам кнігі. Сюды, у
Глыбокае, з усёй краіны з’ехаліся вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, прыхільнікі беларускага слова. Горад на пэўны час стаў
своеасаблівай Мекай, цэнтрам культурнага жыцця Беларусі.
Афіцыйнаму адкрыццю 2 верасня Дня беларускага пісьменства папярэднічала некалькі значных і важных падзей  з удзелам старшыні
Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінца. Спачатку Аляксандр Мікалаевіч адкрыў сквер знакамітых людзей Глыбоччыны,
падобнага да якога пакуль у Беларусі не было. Сярод вядомых глыбачан — зодчы Іосіф Корсак, заснавальнік беларускага тэатра Ігнат
Буйніцкі, жывапісец, фалькларыст, пісьменнік Язэп Драздовіч, авіяканструктар Павел Сухі і другія.
Захаваць, у тым ліку і сродкам друкаванага слова, створанае папярэднікамі, — наш абавязак, аснова развіцця, руху наперад,
адзначыў губернатар вобласці. А ўжо хвілінамі пазней А. М. Косінец і старшыня Белкаапсаюза С. Дз. Сідзько ўрачыста адкрылі ў
цэнтры Глыбокага адрамантаваны ўнівермаг “Родны кут”.
У цэнтры афіцыйных святочных мерапрыемстваў,  зноў жа, была яе вялікасць кніга. Не  выпадкова шмат часу галоўнымі  дзеючымі
асобамі на сцэне  былі кніжкі, як і тое, што вынікі  Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу  на лепшы твор 2012 года з уручэннем
статуэтак “Залаты Купідон” і Дыпломаў падводзіліся менавіта тут, у Глыбокім. Аб ролі кнігі ў жыцці грамадства гаварылі намеснік
прэм`ер-міністра А. А. Тозік, старшыня аблвыканкама  А. М. Косінец,  Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. В. Праляскоўскі,
адукацыі  С. А. Маскевіч і іншыя.
Патрыятычным гучаннем былі напоўнены выступленні народных артыстаў Беларусі Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Пятра
Ялфімава,  артгрупы “Беларусы” і іншых.
Сваё адметнае месца на гэтым вялікім свяце мела і Чашніччына. На працягу ўсяго дня шматлюдна было на Чашніцкім падворку.
Асаблівую ўвагу жыхароў  і гасцей Глыбокага прыцягвала з густам аформленая  выстава друкаваных выданняў, якія расказвалі аб
гістарычным мінулым  нашага краю, яго  славутых імёнах. Чаго варты кнігі Віктара Грыбко “Іванск і ваколіцы”, “Наша Чашніччына”!..
Побач з выставай кніг месціліся работы нашых знакамітых майстроў — саломапляцельшчыкаў, рэзьбяроў, мастакоў… Менавіта сюды і
спяшаліся жыхары горада і госці, каб набыць памятны сувенір, які, безумоўна, стане добрым упрыгожваннем у любым доме.
Арыгінальным чынам прапанавала свае паслугі ўдзельнікам свята Чашніцкая межрайбаза — побач са столікамі, дзе можна было
падсілкавацца і проста адпачыць, уздоўж усяго Чашніцкага падворка на вялікім палотнішчы — жывыя кветкі, кніжныя старонкі, на якіх
красамоўныя выказванні вядомых пісьменнікаў, паэтаў пра Беларусь, друкаванае слова. Дарэчы  былі і выступленні артыстаў мастацкай
самадзейнасці Чашніцкага Дома культуры. Сельпрадукцыю  прадставіла і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Прыгожым, у святочным убранстве сустракаў горад Глыбокае дзевятнаццаты  Дзень беларускага пісьменства. Мноствам разнакаляровых сцяжкоў і шароў, транспарантаў, безліччу гандлёвых палатак і кіёскаў, сярод якіх віднае месца займалі тыя, што прапанавалі жыхарам горада і яго шматлікім гасцям друкаваныя выданні самага рознага густу. Яно і зразумела: Глыбокае прымала рэспубліканскае свята кнігі. Асаблівасцю сёлетняга свята  — 2012-ы аб’яўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Годам кнігі. Сюды, у Глыбокае, з усёй краіны з’ехаліся вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, прыхільнікі беларускага слова. Горад на пэўны час стаў своеасаблівай Мекай, цэнтрам культурнага жыцця Беларусі.

Афіцыйнаму адкрыццю 2 верасня Дня беларускага пісьменства папярэднічала некалькі значных і важных падзей  з удзелам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінца. Спачатку Аляксандр Мікалаевіч адкрыў сквер знакамітых людзей Глыбоччыны, падобнага да якога пакуль у Беларусі не было. Сярод вядомых глыбачан — зодчы Іосіф Корсак, заснавальнік беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі, жывапісец, фалькларыст, пісьменнік Язэп Драздовіч, авіяканструктар Павел Сухі і другія.

Захаваць, у тым ліку і сродкам друкаванага слова, створанае папярэднікамі, — наш абавязак, аснова развіцця, руху наперад, адзначыў губернатар вобласці. А ўжо хвілінамі пазней А. М. Косінец і старшыня Белкаапсаюза С. Дз. Сідзько ўрачыста адкрылі ў цэнтры Глыбокага адрамантаваны ўнівермаг “Родны кут”.

У цэнтры афіцыйных святочных мерапрыемстваў,  зноў жа, была яе вялікасць кніга. Не  выпадкова шмат часу галоўнымі  дзеючымі асобамі на сцэне  былі кніжкі, як і тое, што вынікі  Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу  на лепшы твор 2012 года з уручэннем  статуэтак “Залаты Купідон” і Дыпломаў падводзіліся менавіта тут, у Глыбокім. Аб ролі кнігі ў жыцці грамадства гаварылі намеснік прэм`ер-міністра А. А. Тозік, старшыня аблвыканкама  А. М. Косінец,  Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. В. Праляскоўскі, адукацыі  С. А. Маскевіч і іншыя.

Патрыятычным гучаннем былі напоўнены выступленні народных артыстаў Беларусі Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Пятра Ялфімава,  артгрупы “Беларусы” і іншых.

Сваё адметнае месца на гэтым вялікім свяце мела і Чашніччына. На працягу ўсяго дня шматлюдна было на Чашніцкім падворку.

Асаблівую ўвагу жыхароў  і гасцей Глыбокага прыцягвала з густам аформленая  выстава друкаваных выданняў, якія расказвалі аб гістарычным мінулым  нашага краю, яго  славутых імёнах. Чаго варты кнігі Віктара Грыбко “Іванск і ваколіцы”, “Наша Чашніччына”!.. Побач з выставай кніг месціліся работы нашых знакамітых майстроў — саломапляцельшчыкаў, рэзьбяроў, мастакоў… Менавіта сюды і спяшаліся жыхары горада і госці, каб набыць памятны сувенір, які, безумоўна, стане добрым упрыгожваннем у любым доме.

Арыгінальным чынам прапанавала свае паслугі ўдзельнікам свята Чашніцкая межрайбаза — побач са столікамі, дзе можна было падсілкавацца і проста адпачыць, уздоўж усяго Чашніцкага падворка на вялікім палотнішчы — жывыя кветкі, кніжныя старонкі, на якіх красамоўныя выказванні вядомых пісьменнікаў, паэтаў пра Беларусь, друкаванае слова. Дарэчы  былі і выступленні артыстаў мастацкай самадзейнасці Чашніцкага Дома культуры. Сельпрадукцыю  прадставіла і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.

Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

7 минут ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

5 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

5 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

6 часов ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

1 день ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago