Categories: Новости

Пра што распавядаюць камяни?

Вольгу Іванаўну Праневіч, выкладчыцу беларускай мовы і літаратуры з першай школы Новалукомля, добра ведаюць на Чашніччыне як творчага педагога. Цікавіцца краязнаўствам. Гады два таму вучні пад яе кіраўніцтвам правялі даволі грунтоўнае даследаванне на тэму “Дыялектныя словы і абласныя гаворкі”. Работа ўдзельнічала ў абласным конкурсе і атрымала першае месца. Тагачасныя пераможцы ўжо скончылі школу, кожны з іх выбраў свой шлях у жыцці. А настаўніца ўсё не можа забыць іх апантанасць, любоў да бацькаўшчыны. Асабліва вылучаўся Яўген Акуліч, зараз студэнт БНТУ.
Вучні пайшлі — ідэі засталіся. Новы пошук Вольга Іванаўна распачала з шасцікласнікамі. Настаўніца прапанавала рабятам заняцца каменнем. Асабліва шчыра адгукнуліся Лія Врублеўская і Дзіма Шам. Зразумела, збіраць вялізныя валуны з палёў яны не думалі. Мэтай юных даследчыкаў быў збор легенд і паданняў пра найбольш адметныя з іх. Нарэшце ў юных краязнаўцаў атрымалася вельмі цікавая работа. Матэрыялы шукалі ў гутарках са старажыламі, інтэрнэце, чыталі шмат літаратуры.
Даследаванне пачалося з агромністага каменя, што ляжыць непадалёк ад школы, на развілцы сцяжынак.  Па легендзе, якую ўдалося пачуць, гэты рарытэт пад адкрытым небам мясцовыя жыхары заўсёды лічылі сімвалам багацця і шчасця. Можа, і нездарма. Менавіта новалукамчане выпрацоўваюць адну з самых вялікіх  у свеце каштоўнасцей — электраэнергію.
Незвычайны валун ёсць у канцы вуліцы Набярэжнай. Яго паверхня нібы пакрытая слядамі ад перавязкі. Па легендзе гэты камень калісьці ўбачыў асілак. Велікан вельмі спадабаўся яму, і чалавек вырашыў забраць камень з сабой. Абвязаў цяжкую ношу вяроўкамі і панёс. Але хутка не вытрымала мацаванне. Рухнуў камень на зямлю. І сказаў тады асілак: “Быць тут гораду!” Словы яго спраўдзіліся.
А ля вёскі Вал ёсць камень, якому прыпісваюць гаючую славу. У камяні —невялікае паглыбленне. Кажуць, след Бога. У старадаўнія часы пасля дажджу з гэтай шчыліны бралі ваду і паілі ёй хворых дзяцей.
Юныя краяведы апісалі ў сваім даследаванні таксама вядомы Змееў камень, каменныя крыжы на тэрыторыі раёна, расказалі аб выкарыстанні камянёў у быце жыхароў Чашніччыны. У абласным конкурсе “Таямніцы малой радзімы” рабоце новалукамчан прысуджана другое месца ў намінацыі “Легенды”. Узнагародай для Ліі і Дзімы стала паездка ў Нацыянальны дзіцячы цэнтр “Зубронак”, з якога яны не так даўно вярнуліся. Адпачынак, як і конкурс, вучням вельмі спадабаўся.  Разам з Вольгай Іванаўнай збіраюцца і далей працаваць у гэтым напрамку, каб зноў знаходзіць і перамагаць.
Ірына Торбіна.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Заработная плата «в конвертах» и ее негативные последствия

В настоящее время выплата заработной платы «в конверте» остается актуальной проблемой. Занятость без оформления трудового…

1 секунда ago

Все должно работать на благо людей!

О настоящем и будущем Евразийского экономического союза, его достижениях, перспективах и проблемах лидеры государств –…

4 минуты ago

Разговоры с детьми о важном с заботой и игрой от МЧС

Лето! — его ждут не только дети, но и их родители. Лето — это не…

2 часа ago

На Чашниччине ведется закладка кормов

Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…

18 часов ago

Чашники. Всегда есть альтернатива

Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…

18 часов ago