У аўторак адзначаўся Дзень казкі “Час казачных прыгод”. З гэтай нагоды для вучняў 4 “А” класа СШ №1 было наладжана літаратурнае свята “Казкамі ўвенчаны, як кветкамі”. А шасці-класнікі гімназіі сталі ўдзельнікамі пазнавальнай ваяж-віктарыны “Ах, гэтыя разумныя кнігі”.
Прадоўжыўся Тыдзень кнігі святкаваннем Дня экалогіі “Гэта Зямля — твая і мая”. Беражлівым адносінам да прыроды і ўсяго жывога школьнікі вучыліся на Гадзіне паэзіі “Кветкі дажджоў”. Гэтай жа мэты прытрымлівалася загадчыца бібліятэкі А. М. Александровіч, калі адпраўлялася разам з юнымі чытачамі ў медыяпадарожжа “Гартаючы старонкі Чырвонай Кнігі”.
У чацвер у Чашніцкай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Я. Журбы адсвяткавалі Дзень пісьменніка, які праходзіў пад назвай “Юбілейнае скрыжаванне” і прысвячаўся стогадоваму юбілею Р. Рэлеса. Пра знакамітага пісьменніка ішла размова ў літаратурнай гасцінай “Сэрцам заўсёды з родным краем”. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат цікавага з біяграфіі нашага славутага земляка, пазнаёміліся з яго творамі, прысвечанымі Чашніччыне. Для школьнікаў малодшага ўзросту ў бібліятэцы прайшоў Дзень кнігі-імянінніцы “Чароўны Кнігаград”, а вучні пятага «А» класа СШ №1 з захапленнем прынялі ўдзел у літаратурнай гульні “Пра карысць шкодных парад”.
Скончыўся Літаратурны тыдзень святам кнігі “Мы збіраем сяброў”. З гэтай нагоды ў гарадскім Доме культуры было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне “Нам з кнігай па дарозе”.
Наталля СТУКАЛАВА.
От всей души поздравляю с Праздником труда — с Первомаем! Этот день для нас –…
Примите искренние поздравления с Праздником труда! Этот праздник объединяет поколения и напоминает, что процветание государства…
От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и меня лично примите искренние поздравления с…
На постоянном контроле Комитета госконтроля Витебской области находятся вопросы наличия в продаже широкого ассортимента качественной…
Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…
Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…