Categories: Новости

З юнацкай апантанасцю

Амаль два гады таму выхаванец Іванскай сярэдняй школы А. А. Залескі пасля заканчэння Віцебскага дяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава  вярнуўся працаваць на радзіму — быў прызначаны настаўнікам геаграфіі і біялогіі Чашніцкай гімназіі. А яшчэ ўзначаліў гурток па турызму ў гэтай установе адукацыі. І з юнацкай апантанасцю ўзяўся за справу.

Нельга было не заўважыць, як вакол Аляксандра Аляксандравіча сталі завіхацца, гуртавацца гімназісты рознага ўзросту. Падкуплялі непасрэднасць маладога настаўніка, жаданне зрабіць жыццё моладзі разнастайным і больш змястоўным, цікавым.

Гэтая акалічнасць з першых дзён работы выгадна выдзяляла А. А. Залескага. Яго арганізатарскія здольнасці заўважылі, у тым ліку і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта З. І. Федарцова — і ў хуткім часе, усяго праз колькі месяцаў, Аляксандр Аляксандравіч быў абраны першым сакратаром РК ГА “БРСМ”.

Гэтыя паўтары года, на працягу якіх ён — маладзёжны лідэр раёна, Аляксандр Аляксандравіч можа занесці сабе ў актыў. І не толькі таму, што за гэты час праведзена шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, павялічылася колькасць пярвічак і членаў буйнейшай маладзёжнай арганізацыі. Галоўнае — расце актыўнасць моладзі, яна верыць свайму лідэру, ідзе за ім.

Найбольшая ўзнагарода для самога А. А. Залескага — калі гараць вочы юнакоў і дзяўчат пад час тых самых мерапрыемстваў, іх жаданне ствараць. Разам яны вучацца любіць і працаваць, радавацца і радаваць, адчуваць сваю прыналежнасць да роднай зямлі, адказнасць за яе будучыню.

Міхась Дзеравяга.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

2 часа ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

2 часа ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

3 часа ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

23 часа ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

1 день ago