Амаль два гады таму выхаванец Іванскай сярэдняй школы А. А. Залескі пасля заканчэння Віцебскага дяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава вярнуўся працаваць на радзіму — быў прызначаны настаўнікам геаграфіі і біялогіі Чашніцкай гімназіі. А яшчэ ўзначаліў гурток па турызму ў гэтай установе адукацыі. І з юнацкай апантанасцю ўзяўся за справу.
Нельга было не заўважыць, як вакол Аляксандра Аляксандравіча сталі завіхацца, гуртавацца гімназісты рознага ўзросту. Падкуплялі непасрэднасць маладога настаўніка, жаданне зрабіць жыццё моладзі разнастайным і больш змястоўным, цікавым.
Гэтая акалічнасць з першых дзён работы выгадна выдзяляла А. А. Залескага. Яго арганізатарскія здольнасці заўважылі, у тым ліку і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта З. І. Федарцова — і ў хуткім часе, усяго праз колькі месяцаў, Аляксандр Аляксандравіч быў абраны першым сакратаром РК ГА “БРСМ”.
Гэтыя паўтары года, на працягу якіх ён — маладзёжны лідэр раёна, Аляксандр Аляксандравіч можа занесці сабе ў актыў. І не толькі таму, што за гэты час праведзена шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, павялічылася колькасць пярвічак і членаў буйнейшай маладзёжнай арганізацыі. Галоўнае — расце актыўнасць моладзі, яна верыць свайму лідэру, ідзе за ім.
Найбольшая ўзнагарода для самога А. А. Залескага — калі гараць вочы юнакоў і дзяўчат пад час тых самых мерапрыемстваў, іх жаданне ствараць. Разам яны вучацца любіць і працаваць, радавацца і радаваць, адчуваць сваю прыналежнасць да роднай зямлі, адказнасць за яе будучыню.
Міхась Дзеравяга.
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…
На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…
Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…