Categories: Новости

Зямля аддзячыць коласам

У дзень маёй камандзіроўкі ў ААТ “Палац працы–Агра” працаўнікі гаспадаркі вялі ўборку азімых культур на двух участках – ля Вішанак і Залесся.

Дзелавы і разам з тым спакойны, хаця і вельмі напружаны рытм жыцця ў такі час для працаўнікоў акцыянернага таварыства стаў звыклым, лічы, нормай. Гляджу аператыўную інфармацыю райсельгасхарчу аб ходзе ўборкі збожжа ў раёне і лаўлю сябе на думцы: ёсць пэўная заканамернасць у тым, што лідэр жніва-2014 на Чашніччыне – “Палац працы–Агра” (на раніцу ўчарашняга дня тут ужо абмалацілі 17,6  працэнта зерневых і зернебабовых ад запланаванага, намалочана 874 тоны). На працягу ўсіх апошніх гадоў гаспадарка калі не першай, дык адной з першых і якасна праводзіць важнейшыя сельскагаспадарчыя кампаніі. Менавіта своечасова і тэхналагічна граматна праведзены азімы і яравы сеў, як і ў пару арганізаваны догляд культур, і сталі асновай сённяшняга ўпэўненага старту акцыянернага таварыства ва ўборачнай кампаніі.

І яшчэ падумалася: ці не тыя адказнасць і разважлівасць, часам абгрунтаваная няспешнасць, а часам упэўненасць, уменне пралічыць сітуацыю на некалькі крокаў наперад кіраўніка гаспадаркі С. П. Кузьміна, памножаныя на яго багаты асабісты вопыт, разуменне каманды, і ёсць трывалы падмурак надзейнай работы ўсяго калектыву. Стаўку тут апраўдана зрабілі на свае  кадры.

А пакуль жніво ў самым яго разгары. Як слушна заўважаюць камбайнёр Міхаіл Курто і яго памочнік Іван  Кароткі, дарэчы, лідэры ў сваёй гаспадарцы, для таго, каб працаваць плённа, ёсць ўсё неабходнае; удвая прыемней, калі ніва хлебная плаціць важкім коласам.

А яна на ўчастку, што ля Залесся, багатая. Начальнік участка Уладзімір Худалей з непрыхаванай радасцю паведамляе, што ўраджайнасць тут за 40 цэнтнераў з гектара. А што да палегліцы – на тое ёсць сцеблапад’ёмнікі.

Няхай зямля аддзячыць працаўнікам вёскі багатым караваем!

Міхась ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

5 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

5 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

6 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

10 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

11 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

11 часов ago