Categories: Общество

Ініцыятыўнай быць не забароніш

Кожны год у старэйшыны вёскі Зарэчная Слабада Марыі Іванаўны Рабцавай пачынаецца, так бы мовіць, са службовых клопатаў. Хоць пасада ў пенсіянеркі грамадская, абавязкі пэўныя ёсць. Трэба правесці ўлік домаўладанняў. Колькі жыхароў у вёсцы? Што на падворку трымаюць? Марыю Іванаўну нават прасіць іншы раз не трэба. Сама ведае, што і калі рабіць. Яна ініцыятыўная і неабыякавая, часта тэлефануе ў Празямлянскі сельвыканкам, выказвае пажаданне, штосьці прапануе, бывае, і праблемы ўзнімае. Прадстаўнікі ўлады хутка рэагуюць.
– Са старшынёй сельвыканкама прыемна мець справу, – дзеліцца старэйшына. – Ён ніколі не адкажа, заўсёды ўнікне, дапаможа. Таму жывём нармальна. Вада ёсць, вулічнае асвятленне наладжана. Хіба што кантэйнеры для збору смецця можна было б замяніць. Зламаліся яны. Добра, каб жкх райцэнтра паклапацілася.
Напрыканцы мінулага года Марыя Іванаўна разам з іншымі вяскоўцамі дабіліся таго, каб добраўпарадкавалі тэрыторыю каля маста праз раку. Жылкамгас справу зрабіў. Кустоўе высек – стала святлей і прыемней наўкола. Дарогі ў вёсцы нармальныя. Пасыпаюцца ў зімовы час. Зарэчная Слабада – гэта, лічы, тыя ж Чашнікі. Людзі ходзяць у магазіны ў райцэнтр, усё побач. Таму і праблем асаблівых няма.
– Я часам сваёй ініцыятыўнасцю камусьці магу і надакучыць, – усміхаецца старэйшына. – Але такі ў мяне характар. Тым больш з’яўляюся яшчэ і дэпутатам. Людзі давяраюць. Дзейсным ды ініцыятыўным быць не забароніш. Было б жаданне…
У Марыі Іванаўны жадання шмат. Яна больш за трыццаць гадоў адпрацавала даяркай на ферме. І наша газета не раз пісала пра дасягненні аператара машыннага даення. Гэтыя публікацыі пенсіянерка беражліва захоўвае. Ёй ёсць што ўспомніць. Але аднымі ўспамінамі жыць рана. І сёння яна, нягледзячы на ўзрост, можа дапамагчы людзям, паспрыяць вырашэнню таго ці іншага пытання. Чаму ж сядзець склаўшы рукі?..
Без справы Марыя Іванаўна, дарэчы, не застаецца. Бабуля дываны вяжа і раздае дзецям, унукам і праўнукам. Іх у яе шмат. Ёсць занятак нястомным
рукам.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

16 минут ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

20 часов ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

23 часа ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

24 часа ago

В Чашникском районе состоялось заседание Координационного совета общественных объединений и политических партий Чашникского района

На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…

1 день ago

Завораживающе опасные природные явления

Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…

2 дня ago