Categories: Новости

Перамога Івана Галаўко


На сцэне Дома культуры чыгуначнікаў у Оршы прайшоў дваццаць першы абласны конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. У спаборніцтве сустрэліся фіналісты – 24 удзельнікі, з якіх 18 індывідуальных вакалістаў і 6 вакальных ансамбляў з розных рэгіёнаў вобласці.
На працягу двух дзён гучалі патрыятычныя песні і шлягеры мінулых гадоў, праз якія канкурсанты перадавалі сваю любоў да Бацькаўшчыны, дзякавалі ветэранам за магчымасць жыць пад мірным небам. Пераможцы вызначаліся ў намінацыях “Вакальны ансамбль” і “Саліст-вакаліст”. У іх ліку значыўся і прадстаўнік Чашніцкага раёна.
У групе “Саліст-вакаліст” першае месца заваяваў наш зямляк Іван Галаўко. Ён выканаў дзве песні – “Последний бой”, музыка і словы М. Ножкіна, і “Как молоды мы были”, музыка А. Пахмутавай, словы М. Дабранравага.
– Я вельмі рады за свайго сына, – рассказаў бацька Сяргей Галаўко. – У мінулым годзе ён таксама ўдзельнічаў у гэтым конкурсе. Трэба сказаць – не беспаспяхова, атрымаў Дыплом за лепшае выкананне патрыятычнай песні. Сёлета стаў пераможцам. Канечне, уся наша сям,я ганарыцца поспехам Вані. Сын не толькі добра спявае, але яшчэ і спортам займаецца. Часта ўдзельнічае ў розных конкурсах і спаборніцтвах.
– З задавальненнем прыняў удзел у конкурсе “Песні юнацтва нашых бацькоў”, – паведаміў Іван. – Лічу, што ён дае магчымасць маладым талентам заявіць пра сябе, паказаць свае лепшыя здольнасці. Мне прыемна такая высокая адзнака журы.
Нам застаецца толькі пажадаць Івану поспехаў і здзяйснення мар.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Наши легкоатлеты лучшие

В начале июня легкоатлетические дорожки Витебска принимали сразу два престижных областных турнира. Воспитанники Чашникской ДЮСШ…

2 дня ago

Дружной толокой

Сельчане и активисты деревни Тяпино во главе с председателем Проземлянского сельисполкома Николаем Ярохом собрались вместе,…

2 дня ago

Триумф в Витебске

Спортивное поле ЦСК в Витебске 15-16 июня стало ареной жарких футбольных баталий. Здесь прошли областные…

2 дня ago

“Поезд Победы” в пятый раз приедет в Беларусь. Когда музей будет курсировать по БЖД

"Поезд Победы", который в пятый раз приедет в Беларусь, будет курсировать по Белорусской железной дороге…

2 дня ago

Белорусские следователи посетили место атаки автобуса в Брянской области

Белорусские следователи работают в Российской Федерации по уголовному делу по факту удара БПЛА по белорусскому автобусу. Об…

2 дня ago

В Солигорске во дворе жилого дома легковушка насмерть сбила пешехода

В Солигорске во дворе жилого дома легковушка насмерть сбила пешехода, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД…

2 дня ago