Categories: Общество

З чаго саткана жыццё?


Менавіта аб гэтым мы размаўлялі пасля бліскучай перамогі на рэспубліканскім этапе школьнай прадметнай алімпіяды з дзесяцікласніцай Красналуцкай сярэдняй школы-сада Лізаветай Наталевіч. Дзяўчынка атрымала Дыплом першай ступені па беларускай мове і літаратуры. Найлепшы вынік – за вуснае выказванне. Дыпламантка выбрала тэму “Беражыце час, бо гэта – тканіна, з якой саткана жыццё”. З 20 магчымых балаў атрымала 18.
Пераможца, нягледзячы на юны ўзрост, добра ведае цану кожнай хвіліны і не губляе часу дарма. Яе прыклад – важкі аргумент супраць тых, хто лічыць: каб пакарыць алімпіядныя вяршыні ці трапіць у прэстыжную навучальную ўстанову, трэба вучыцца ў спецыяльнай школе і заручыцца падтрымкай рэпетытараў.
Дзяўчына са сваімі бацькамі жыве ў вёсцы Латыгалічы, да якой ад райцэнтра амаль 60 кіламетраў. З 1-га па 8-ы займалася ў Латыгаліцкай базавай школе. Уяўляеце, у класе толькі два вучні, і на працягу ўсяго перыяду навучання Лізавета – выдатніца. Не здала пазіцый і ў Красналуках. У першы ж год дзесяцікласніца стала пераможцай абласнога этапу па беларускай мове і літаратуры, удзельніцай рэспубліканскага. На апошнім ёй крыху не пашанцавала. Усяго 0,5 бала не хапіла да Дыплома.
Нехта, напэўна, і рукі б апусціў. Дык гэта ж нехта, толькі не Лізавета! “Дзяўчына яшчэ больш шчыра і аддана ўзялася за працу, – распавядае яе настаўніца Таццяна Леанідаўна Алісіевіч,– яна нават у думках не магла ўявіць, што яшчэ раз размінецца з узнагародай. Мы імкнуліся супакоіць яе: “Навошта табе лінгвістыка, ты ж пра медыцыну марыш?” Але Ліза не адступіла. Усю навейшую літаратуру, што я для яе падбірала, яна перачытвала вельмі добрасумленна, старанна вывучала, выконвала заданні, якія прапанаваліся. І вось – вынік.
З такімі вучнямі расце настаўнік, яны не дазваляюць заставацца на месцы, з імі пастаянна трэба ісці наперад. Упэўнена: якую б спецыяльнасць Ліза не атрымала, яна ўсюды будзе зоркай для іншых.”
Вельмі прыгожая, не па гадах сур’ёзная вясковая дзяўчына нагадвае гераінь класічных раманаў, якія вельмі рана задумваюцца пра сэнс жыцця. “Час – тка-ніна, з якой саткана жыццё. Каб яно было карысным, каб больш паспець, – упэўнена дзяцікласніца з Красналук, – трэба жыць не для сябе…” Са школай Лізавета Наталевіч развітаецца толькі праз год. Але ўжо сёння, у адрозненне ад большасці равеснікаў, цвёрда ведае, што стане медыкам. Служэнне на ніве самай гуманнай прафесіі, як лічыць наша дыпламантка, – лепшы спосаб жыць для людзей. А яшчэ Ліза Наталевіч хацела б шмат зрабіць у сваім жыцці, каб не перастала гучаць на роднай зямлі мілагучная беларуская мова… За любоў да яе вельмі ўдзячна школьным настаўнікам Галіне Пятороўне Валасач і Таццяне Леанідаўне Алісіевіч.
Шчасця табе і Боскай дапамогі ў шчырых пошуках, Лізавета!

Ірына ТОРБІНА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана

Запись от имени Президента Беларуси Александра Лукашенко сделана в книге соболезнований посольства Ирана в Минске.…

36 минут ago

Стало известно, когда в школах района прозвенят последние звонки

Скоро наступит долгожданное время для всех школьников – окончание учебного года. А для выпускников начнется…

3 часа ago

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Лукашенко

Совершенствование контрольно-надзорной деятельности стало темой совещания у Президента Беларуси Александра Лукашенко 21 мая. На совещание…

3 часа ago

На Чашниччине активно привлекают население к занятиям спортом и физической культурой

Спорту в нашей стране уделяется огромное внимание. Вопросы о его развитии находятся на постоянном контроле.…

5 часов ago

Состоится специализированная электронная ярмарка вакансий Чашникского района для инвалидов

23 мая 2024 г. с 10.00 до 12.00 состоится специализированная электронная ярмарка вакансий Чашникского района…

6 часов ago

Новые правила использования семейного капитала

В Беларуси с мая 2024 будет изменен подход к назначению и досрочному использованию многодетными семьями…

7 часов ago