У КУСГП “Кашчынскае” і “Красналуцкае” ў мінулую пятніцу наладзілі сапраўднае свята. Пелі песні, праводзілі абрады, хлебаробам уручылі снапы як сімвал новага ўраджаю і духмяныя караваі. Наперадзе ў працаўнікоў — па-сапраўднаму гарачыя дні. Трэба як мага хутчэй абмалаціць шчодрыя нівы. Так, каб ніводнага каласка не засталося на полі. Пад збожжавыя культуры ў “Кашчынскім” адведзена больш за 1800 гектараў, у “Красналуцкім” — крыху менш, але таксама фронт работ сур’ёзны.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Косаў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сівашэнка пад час “Зажынак” пажадалі хлебаробам поспехаў. Ад іх добрасумленнай працы зараз многае залежыць. Ёсць упэўненасць, што экіпажы камбайнёраў, вадзіцелі, спецыялісты, работнікі зернесушыльных комплексаў са сваёй задачай справяцца на выдатна.
Праца хлебаробская заўжды займала сваё пачэснае месца. Падчас святкавання “Зажынак” гэта падкрэслівалася неаднаразова. Кіраўнікі гаспадарак Уладзімір Шутаў і Аляксандр Бакурын паабяцалі зрабіць усё магчымае, каб годна завяршыць жніво. Разам з працаўнікамі і гасцямі свята перарэзалі сімвалічныя чырвоныя стужкі і тым самым далі старт галоўнай сельскагаспадарчай кампаніі лета.
Хай усё ў хлебаробаў атрымаецца! Поўных вам бункераў, героі шчодрых ніў, спрыяючага надвор’я і добрых заробкаў!
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…