Менавіта такім з’яўляецца Новая Зара для тых, хто тут нарадзіўся, працуе, жыве. Упэўнена, што ўсе яны любяць сваю маленькую радзіму. Гэтаму сведчыць і свята, якое тут прайшло 23 жніўня і ўдалося на славу не толькі дзякуючы таленту і майстэрству работнікаў Кашчынскага КСЦ, але і ўсім жыхарам, якія падтрымалі ініцыятыву і сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства, зрабілі прывабным і добраўпарадкаваным кожны вугалок аграгарадка.
… У прызначаную гадзіну ад культурна-спартыўнага цэнтра з песнямі, прыпеўкамі рушылі артысты на чале са старшынёй Новазаранскага сельвыканкама В. У. Прыяўка. Уперадзе — група мясцовых хлапчукоў на веласіпедах. Прыбранай рознакаляровымі шарамі, мноствам кветак, цудам-дрэвам, на якім, акрамя яблыкаў, “выраслі” агуркі, перцы, капуста, сустрэла гасцей вуліца Сонечная. У знак вялікай удзячнасці і павагі гасцей сустракаюць хлебам-соллю, прапануюць розныя пачастункі. На багатым стале — стравы, прыгатаваныя руплівымі гаспадынямі з агародніны і садавіны, вырашчанай працалюбівымі рукамі на прыватных прысядзібных участках. Па добраму звычаю для жаданых гасцей — шчырая песня, ветлівыя словы. Шмат цікавага расказалі пра яе гаспадары. Паведалі пра шматдзетныя сем’і Асінскіх і Папковых, пра тое, што 26 дзяцей жывуць тут. Былі і падарункі самаму маленькаму Глебу Папкову і сталым жыхарам Браніславу і Валянціне Пятрышча.
Наступная — вуліца Маладзёжная. Удзельнікаў свята спыняюць жанчыны, пераапранутыя ў форму супрацоўніка ДАІ і медсястры. Прапанаваныя імі жартоўныя заданні яшчэ больш паднімаюць настрой. Атрымаўшы дазвол рухацца далей, удзельнікі мерапрыемства трапляюць на дворык з выставамі лялек “Мелодыя дзяцінства”, агародніны “Паласаты рэйс”, цудоўнай вышыўкі і фота- здымкаў Святланы Пахомавай. І тут гучаць цёплыя віншаванні, жарты, запрашэнне частавацца разнасолам. Між іншым жыхары Маладзёжнай паведамляюць, што іх 72. Самаму старэйшаму, Марыі Каваленка, — 84 гады, малодшаму, Аляксею Ражко, — 5 месяцаў.
Вуліцы Міра таксама есць чым уразіць. Гэта падобныя да казачных дом С. М. Бялькова, квітнеючая паляна перад сядзібай сям`і Дзенісевічаў, кветнік С. І. Чырвінскай, смачныя стравы маладой гаспадыні Т. М. Гаспадарык… Не абышлося без вясёлых песняў, вершаў пра родны край, пачастункаў.
Старэйшыя людзі населенага пункту, Ф. П. Гандзель і В. А. Кавленка, жывуць на Савецкай. Пра гэта, а таксама пра гісторыю сваёй вуліцы расказалі яе жыхары. З дапамогай выстаў пазнаёмілі, як умеюць працаваць і з карысцю бавіць вольны час.
Хлебам-соллю вітала гасцей Набярэжная. Жыхары яшчэ называюць сваю вуліцу рамантычнай — цудоўная тут прырода.
І вось шматлікія ўдзельнікі свята пад музыку набліжаюцца да галоўнай пляцоўкі — адной са старэйшых вуліц аграгарадка — Цэнтральнай. Сустракае віншаваннямі іх жыхарка Р. З. Гандзель. У цікавай форме вядзецца расказ пра вуліцу. Потым слова бярэ старшыня Новазаранскага сельвыканкама В. У. Прыяўка. Віктар Уладзіміравіч падводзіць вынікі. Сонечная прызнана самай дружнай, Маладзёжная — самай вясёлай, Міра — самай гасціннай, Савецкая — самай дагледжанай, Набярэжная — самай знаходлівай, Цэнтральная — самай святочнай.
Свае віншаванні жыхарам аграгарадка адрасавалі калектыў “Ульчанка” і салісты Чашніцкага ГДК.
Тамара ЯЗЁНАК.
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…
На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…
Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…
Данный факт был отмечен в ходе обсуждения вопроса об организации деятельности, связанной с автомобильными перевозками…