Categories: Новости

Музей пабагацеў

Як вы думаеце, шаноўныя чытачы, куды ў першую чаргу пойдзе  госць, калі наведае родную школу? Правільна. У школьны музей! Бо ўсё тут дыхае ўспамінамі пра дзяцінства. Не-не, ды й  знойдуцца нейкія рэчы, што гадоў колькі таму назад ты прынёс ад суседзяў ці сваякоў.

Як добра, што вясковыя школы берагуць памяць пра знакамітых землякоў, пра даўнія традыцыі і быт нашых продкаў, пра гады ліхалецця, якія перажыла беларуская зямля.  І не верце, калі вам кажуць, што сучасная моладзь не цікавіцца гісторыяй. Яшчэ як цікавіцца! У Грынькаўской дзіцячым садзе-сярэдняй школе пра гэта добра ведаюць. Таму што ў школьным музеі, якім загадвае Алена Міхайлаўна Бакан, можна прымерыць  каску, паіграць на гармоніку, абуцца ў лапці. Тут мноства  экспанатаў! Качалкі і пралка, жорны і збаны,  гільзы ад снарадаў. Музейныя экспанаты клапатліва збіраюцца гадамі. І дзіву даешся, што не перавяліся яшчэ людзі, якія гатовы шукаць, знаходзіць і … дарыць проста так, каб ведалі і помнілі іншыя.

Зусім нядаўна школьны музей у Грыньках папоўніўся новымі экспанатамі. Справа ў тым, што ў школе ўжо шмат гадоў працуе гурток “Літаратурнае краязнаўства” пад кіраўніцтвам  настаўніка беларускай мовы і літаратуры Тамары Аркадзьеўны Хадасевіч.  Вучні падтрымліваюць сувязь з цікавымі людзьмі. А вось не так даўно Тамары Аркадзьеўне патэлефанаваў незнаёмы чалавек. Аказалася, што гэта намеснік дырэктара Віцебскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Ваенна–патрыятычны клуб “Пошук” Ігар Аляксандравіч Хмялькоў. Ён вядзе пошукавую работу, якая тычыцца партызанскага руху на Чашніччыне, і таму  прасіў дапамогі ў Тамары Аркадзьеўны, якая мае па гэтай тэматыцы багаты  матэрыял. Так завязалася знаёмства. Ігар Аляксандравіч аказаўся цікавым субяседнікам. Ён расказаў пра дзейнасць свайго клуба, які ўзначальвае таксама адданы сваёй справе чалавек   Анатолій Аляксеевіч Бурдо. Даведаўшыся, што Грынькаўская школа мае свой маленькі музей, І. А. Хмялькоў прапанаваў  у дар шэраг экспанатаў.  Сярод іх – прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія былі знойдзены пры раскопках членамі клуба “Пошук”.

Цікавасць выклікалі трафеі. Нямецкая каска, салдацкі медальён, скрынка для захавання снарадаў… Нават уцалела шкляная бутэлька. Многія з перададзеных прадметаў належалі савецкім воінам. Кіркі, якімі капалі акопы, гімнасцёрка франтавіка, афіцэрскі мундзір, фрагменты самалёта і іншае – усяго перададзена школе больш пяцідзесяці  прадметаў. І казаць не трэба, наколькі гэта важна. Педагогі і вучні вельмі ўдзячны Ігару Аляксандравічу.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

5 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

5 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

6 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

11 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

11 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

11 часов ago