Вы ведаеце, хто такі настаўнік? “Безумоўна”, — адкажаце вы. У кожнага з нас былі першая настаўніца альбо першы настаўнік. Настаўнікі музыкі, фізікі, матэматыкі. Мы часта, ужо дарослыя, сваіх педагогаў ўспамінаем добрым словам і прыгадваем размовы па душах.
Але ж вы не ведалі, чым яны займаюцца пасля працы, чым жывуць. А мне гэта знаёма, таму што настаўніца для мяне не проста чалавек, які даваў веды па некалькі гадзін у дзень. Настаўнік — гэта жыццё, настаўнік — гэта мая маці, Тамара Уладзіміраўна Барадаўка, настаўніца пачатковых класаў Чашніцкай гімназіі.
Узгадваю, як у дзяцінстве матуля прыносіла дадому стос сшыткаў, а мы з сястрой “дапамагалі” іх правяраць. Асаблі- ва нам падабалася чытаць пераказы і сачыненні. Знойдзем штось асаблівае, зачытаем услых і радуемся разам.
На канікулах ці ў выхадны дзень нашай любімай забавай была гульня “ў школу”. Рассадзім па пакоі лялькі, кожнай дадзім па лістку паперы, паставім перад імі дошку і пачынаем урокі. А які ж настаўнік без чырвонага стрыжня? Хутчэй бяжым да матулінага партфеля. Так праходзі- ла дзяцінства.
А яшчэ мы вельмі любілі Дзень ведаў і 31 мая. У нашай сям’і гэта было сапраўднае свята, калі мы з сястрой і бацька дапамагалі маці несці са школы кветкі, падораныя вучнямі. А яны так пахлі, такая духмянасць ішла! Ідзём па вуліцы і ганарымся: наша матуля — настаўніца. Ужо дома мы расстаўлялі букеты ў вёдры, бо ваз не хапала.
Цяпер мы з сястрой выраслі і радзей наведваем бацькоў, але пра Дзень настаўніка памятаем заўсёды. Стараемся сустракаць гэта свята ўсёй сям’ёй і абавязкова з кветкамі. Так будзе і заўтра…
Кацярына БУРАК.
Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…