Categories: Общество

За працу нялёгкую дзякуй!


У мінулую суботу Талачыну наканавана было стаць своеасаблівай Меккай, цэнтрам прыцягнення ўсяго Прыдзвінскага краю. І зусім невыпадкова: менавіта тут праходзіў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”.
Горад сустракаў сваіх жыхароў і шматлікіх гасцей абноўленым, у святочным убранстве, безліччу рознага кшталту пляцовак, гандлёвых кропак, падворкаў. Усюды панавала атмасфера вялікага свята, і трэба было бачыць і чуць, як цёпла віталі талачынцы ў час шэсця калоны дэлегацыю нашага раёна на чале з выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама М. І. Мільчаніным! Такія хвіліны шмат чаго варты, пачуццё гонару за сваю маленькую радзіму перапаўняла кожнага з нас.
Шчыра вітаючы ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу, старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў адзначыў, што ў 2015 годзе вобласць намалаціла рэкордныя за апошнія сорак гадоў 1 мільён 400 тысяч тон зерня пры ўраджайнасці 36,4 цэнтнера з гектара (таксама найлепшы паказчык за ўсе апошнія гады). 524 экіпажы камбайнераў намалацілі болей за тысячу тон хлеба, пераадолелі тысячны рубеж на перавозцы 370 вадзіцеляў. Вобласць атрымала магчымасць экспарціраваць зерне. Парадаваў ураджай бульбы, нарыхтавана льнотрасты болей, чым у другіх абласцях краіны. Свае вынікі дало і тое, што стаўка была зроблена на эфектыўнасць гаспадарання на аснове выкарыстання перадавых тэхналогій. Як і тое, што за мінулы год гаспадаркі вобласці атрымалі 166 аўтамабіляў “МАЗ”, 807 трактароў маркі “МТЗ”, шмат другой тэхнікі.
І ўсё ж галоўная састаўляючая поспеху – чалавек, яго руплівая паўсядзённая работа. Ім, лепшым працаўнікам вёскі, пад апладысменты прысутных кіраўнік вобласці ўручыў узнагароды.
У гэты дзень жыхары Прыдзвінскага краю прымалі цёплыя віншаванні, а тыя, хто адзначыўся лепшымі вынікамі ў працы, яшчэ і ўзнагароды ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. П. Андрэйчанкі.
Некалькі асабліва хвалюючых момантаў давялося перажыць і нам, чашнічанам, калі на галоўную сцэну “Дажынак – 2015” паднімаліся нашы землякі. Дырэктары ААТ “Палац працы-Агра” С. П. Кузьмін і “Проземле-Агра” М. Ю. Скрабнеўскі – каб атрымаць сертыфікаты на трактар “МТЗ-82” за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, а Сямён Прохаравіч другі раз і галоўны інжынер ААТ “Іванскі-Агра” Л. М. Андрэеў – каштоўныя падарункі за актыўны і рэзультатыўны ўдзел у вырошчванні і ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур.
Удзел чашнічан у святочных мерапрыемствах не абмяжоўваўся толькі ўзнагародамі. Выдатна глядзеліся нашы барабаншчыцы падчас шэсця, шматлюдна было на працягу дня на “Чашніцкім кірмашы”, дзе нашы майстры дэманстравалі сваю творчасць, на “Чашніцкім падворку”, выставе аддзела адукацыі, спорту і турызму, выгодна адрозніваўся сярод другіх каравай Новалукомльскага хлебазавода, прыхільна прымалі гледачы выступленне ансамбля лыжкароў Чашнікірайгаза.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

3 часа ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

9 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

13 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

13 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

15 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

15 часов ago