Хата ўпрыгожана саматканымі ручнікамі і дыванамі. Ва ўсім адчувалася працавітая рука гаспадыні. Нават падчас свята яна не сядзела склаўшы рукі, а завіхалася ля печы. Прыемна патрэсквалі ў печы дровы, зачароўвала полымя.
Ва ўсе часы печ займала галоўнае месца ў вясковай хаце. У ёй пяклі хлеб, гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку і абутак. Нават радыкуліт лячылі. Пра яе ў народзе шмат прыказак, прымавак і загадак.
Для гаспадыні Галіны Сцяпанаўны печ – добрая памочніца, якая не ідзе ў параўнанне з моднымі зараз мульціваркамі і параваркамі. Маміны стравы, прыгатаваныя ў печы, любяць чатыры сыны, падабаюцца яны і ўнукам, а іх у жанчыны сямёра.
Падчас свята добрыя словы гучалі не толькі ў адрас гаспадыні. Пахвалы заслужыў і вядомы майстар-пячнік, які славіцца на ўсю ваколіцу – старшыня Красналуцкага сельвыканкама В. В. Кавалеўскі. Шмат сяльчан звярталася да яго за дапамогай, і ні адзін яшчэ не скардзіўся на яго работу. Майстар з задавальненнем падзяліўся сакрэтамі свайго рамяства.
Весела і цікава праходзіла свята печы. Гучалі беларускія народныя песні “Ажаніўся стары дзед”, “Чорна галка”, “Каля млына”. Прысутныя з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні “Вугалёк”, танцавалі, спявалі. Не абышлося свята без пачастункаў. Галіна Сцяпанаўна Пракапец напякла ў сваёй печы духмяных і румяных сырнікаў. Пасля такой вячэры госці пажадалі гаспадыні здароўя, багацця.
Завяршылася свята душэўнай песняй-пажаданнем “Бывайце здаровы”.
Вось так весела і дружна бавілі вольны час нашы продкі. А каб трапіць на свята, дастаткова было пераступіць парог хаты.
Наталля СТУКАЛАВА.
Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…