Categories: Общество

У госці завітаў пісьменнік


Уладзіміра Ягоўдзіка чашніцкія школьнікі ведаюць добра. І не толькі па яго шматлікіх цікавых кніжках пра звяроў і птушак. Пісьменнік амаль кожны год наведвае Чашніччыну, каб сустрэцца з чытачамі. Запамінальная сустрэча адбылася нядаўна ў дзіцячай бібліятэцы райцэнтра. На яе запрасілі трэцякласнікаў з першай школы. Хлапчукі і дзяўчынкі зараз з задавальненнем распавядаюць бацькам і сябрам пра тое, што ўбачылі і пачулі.
А даведаліся дзеці шмат. Упэўнена, гэта быў адзін з самых цікавых урокаў у іх жыцці. Праходзіў ён весела, скончыўся вельмі хутка. Пісьменнік, які выступаў у ролі настаўніка, вучыў маленькіх беларусаў любві да роднай зямлі. Былі пытанні, на іх адказвалі. Толькі адзнакі выстаўляліся не зусім звычайныя. За правільны адказ можна было атрымаць медаль Францыска Скарыны ці кніжку.
– Ведаеце, – пытаецца госць, – у мяне ёсць кніжка, якую я пісаў 25 год. Як высветлілася, твор гэты “Азбукоўнік”. Прысвечаны беларускай літары. Для кожнай – вершаваная ода. Вось, напрыклад, што напісана пра ў.
Над нескладовым у загнуты хвосцік,
Нібы ў сабакі ці ката.
Таму сабака гаўкае: ” Гаў, гаў!”,
А коцік мяўкае: “Мяў, мяў!”
– Нават Пушкін такое не змог бы напісаць, – пажартаваў пісьменнік, – таму што ў рускай мове няма у нескладовага. Нагадаў маленькім слухачам пра помнік гэтай літары ў Полацку.
Патрыятызму трэба вучыцца з малых гадоў – думка, якая стала галоўнай падчас сустрэчы. Уладзімір Ягоўдзік прывёў у прыклад датчан. Менавіта ў гэтай краіне, як сцвярджае пісьменнік, год да дзесяці дзеці вувучаюць у школе ўсё дацкае: пячы бабуліны піражкі, выконваць нацыянальныя песні, ведаць народныя казкі і іншае. Госць спытаў вучняў: калі б яны апынуліся ў Даніі, ці змаглі б выканаць для датчан свой гімн? Выпрабаванне школьнікі вытрымалі на “выдатна”.
Падчас гутаркі шмат гаварылася пра дабрыню. Напрыканцы пісьменнік папрасіў маленькіх слухачоў ніколі не забываць аб тым, што самая вялікая і добрая зорка на свеце – матчына сэрца.

Ірына ТОРБІНА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

13 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

14 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

14 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

19 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

19 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

19 часов ago