Categories: Новости

Беларусь мая сінявокая

А мы ідзём-ідзём …да Беларусі. У кожнага – свой шлях. “Вобразы мілыя роднага краю” ўсё жыццё натхняюць мастачку, лаўрэата прэміі імя Васіля Віткі Аксану Аракчэеву. Кожнае лета яна шмат часу праводзіць на Чашніччыне. У вёсцы Мар’іна захавалася хата бабулі. Там натхнёна і плённа многа год працаваў бацька, заслужаны дзеяч мастацтваў, кавалер ордэна Францыска Скарыны Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў, а сёння яго справу доўжыць дачка.

Лёс сям’і вельмі цікавы. Усе тры дачкі пайшлі па слядах бацькі, стаўшы прафесіяналамі ў мастацкай справе. Найбольш вядома чашнічанам малодшая – Аксана.

Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў Расіі. Дарогі вайны назаўжды злучылі з Беларуссю. Асаблівае месца ў яго сэрцы і творчасці займала Чашніччына, радзіма жонкі. Мясцовыя краявіды спрыялі нараджэнню некаторых яго твораў, нашы землякі – героі яго карцін. Апошняе асабліва тычыцца “новалукомльскага цыкла”. Ён пісаў будаўніцтва новага горада і Лукомльскай ДРЭС. Майстар крыху не дажыў да свайго 90-годдзя. Родныя выканалі яго запавет – быць пахаваным на Чашніччыне. Магіла мастака знаходзіцца на гарскім могільніку, недалёка ад Чарэі.

90 мастаку споўнілася б у гэтым годзе. Аксана Уладзіміраўна прыклала шмат намаганняў, каб адзначыць бацькаў юбілей выставай. 20 мая ў памяшканні Чашніцкага гістарычнага музея адбылося яе адкрыццё. Выстава мае назву “Беларусь мая сінявокая”. На вернісажы прадстаўлены творы дачкі і бацькі.

Значная для райцэнтра культурная падзея аказалася ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва, спецыялістаў, прыхільнікаў творчасці Аракчэевых. На адкрыцці прысутнічалі намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Уладзіміраўна Дрыга, намеснік старшыні Чашніцкага райвыканкама Зінаіда Іванаўна Федарцова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Пятроўна Авіжа, госць з Румыніі, мастацтвавед  Марыус Фларэску, жыхары райцэнтра. Выстава будзе працаваць да першага  жніўня. Вось што расказала Аксана Уладзіміраўна:

– Па ліку гэта ўжо шостая выстава да юбілею майстра. Задумка зрабіць яе з’явілася ў майго таты год дваццаць таму. Барыс Аракчэеў стаў сведкам будаўніцтва новага беларускага горада Новалукомля. Рабіў замалёўкі, эцюды на новабудоўлі, партрэты будаўнікоў-энтузіястаў. На жаль, бацька не дачакаўся 50-годдзя горада энергетыкаў. На юбілеі Новалукомля я, Аксана Аракчэева, яго дачка і захавальніца творчай спадчыны, выступіла і падарыла гэтыя творы музею. Бясцэнны скарб зараз захоўваецца ва ўстанове.

Менавіта тут здзейсніла мару свайго таты. Таму што  ўпершыню паказваем сваю мастацкую дынастыю гледачам гэтай прасторы, хацелася зрабіць цікавую экспазіцыю. У яе ўвайшлі беларускія краявіды і нацюрморты Барыса Аракчэева, творы “новалукомльскага цыкла” з фондаў гістарычнага музея. Я паказваю сваю творчасць партрэтамі 2009, 2010 гадоў. У іх ліку партрэт майго бацькі, твор “Мінскія вокны”, ілюстрацыі да дзіцячых кніжак.

“Беларусь мая сінявокая” – выстава, якая цікавіць і дарослых, і дзяцей.

Ірына ТОРБІНА.

 

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

11 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

18 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

21 час ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

21 час ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

23 часа ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

23 часа ago