Далёка за межамі раёна і нават вобласці вядома канцэртна-асветніцкая дзейнасць калектыву ДУА “Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў”. Шмат дыпломаў і другіх узнагарод штогод прывозяць выхаванцы з розных конкурсаў. Не адстае і калектыў выкладчыкаў. Не так даўно мы атрымалі пісьмо з установы, дзе распавядаецца пра поспехі хору.
У другі раз “Лукомльскія зоры” бралі ўдзел у Міжнародным свяце традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, якое адбылося 28-29 мая. У межах фестывалю прайшоў абласны агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў “Браслаўская харавая асамблея”. Праграма фэсту атрымалася вельмі насычанай і разнастайнай. Урачыстае адкрыццё “Браслаўскіх зарніц” праходзіла ў лесапарку “Леснічоўка”. У памяшканні Цэнтра культуры аўтарытэтная камісія слухала выступленні больш 20-ці харавых калектываў. Сярод удзельнікаў фестывалю былі не толькі творчыя калектывы Віцебскай вобласці, але і госці з Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і нават Венесуэлы.
У мінулым годзе харавы калектыў “Лукомльскія зоры” заняў 3-е месца, а сёлета – падняўся ўжо на 2-е!
Журы адзначыла своеасаблівасць выканання і адметнасць рэпертуару. Хор працуе ў акадэмічнай манеры, але рэпертуар вельмі цікавы. За гэтым поспехам стаіць вялікая сумесная праца калектыву і кіраўніка – Таццяны Андрэеўны Берасневай.
Цікава, што сярод удзельнікаў не толькі выкладчыкі школы, але і некалькi аматараў з горада, працаўнікі ЛДРЭС. Гэта сапраўдныя энтузіясты і вялікія аматары вакальнага жанру. З імі калектыў звязваюць шчырыя сяброўскія адносіны.
“Лукомльскія зоры”, вядома ж, не абмяжоўваюцца толькі конкурсам. Актыўны ўдзел прымаюць і ў гарадскіх мерапрыемствах…
У творчых планах калектыву – пашырэнне рэпертуару, выкарыстанне сучасных узораў харавога мастацтва, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства і шырокая канцэртная дзейнасць. “Мы адкрыты для ўсіх і запрашаем у свой калектыў людзей, якія любяць і хочуць спяваць. Будзем рады новым сябрам,” – кажуць удзельнікі .
Наступны год – юбілейны і для ДШМ, і для фестывалю “Браслаўскія зарніцы”. Спаўняецца паўвека! Хочацца спадзявацца: з гэтай нагоды “Лукомльскія зоры” заззяюць яшчэ ярчэй на небасхіле нашай айчыннай культуры!
Ірына ТОРБІНА.
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…