Categories: Новости

Францыск Скарына — чалавек свету

Колькі дзён таму прагучалі заключныя акорды ХХVI  Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Ен стаў значнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны, і не толькі, пакінуўшы шмат яркіх незабыўных уражанняў.

Аматарам друкаванага слова “Славянскі базар” запомніўся ў тым ліку і мноствам гандлёвых кропак, дзе жыхарам і шматлікім гасцям горада прапаноўвалася кніга. У гэтым годзе мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таму на паліцах кіёскаў, магазінаў, іншых месцаў продажу значнае месца займалі выданні, звязаныя з гэтай адметнай падзеяй у жыцці нашага грамадства. Большасць з іх прысвечана  беларускаму першадрукару, заснавальніку ўсходне-еўрапейскага кнігадрукавання Францыску Скарыну. Што зусім зразумела — ён першым з усходніх славян у 1517 годзе выпусціў друкаваную кнігу ва ўсёй яе паўнаце. Дарэчы, сёння звыш 520 друкаваных экзэмпляраў кніг Ф. Скарыны  захоўваюцца ў кніжных і музейных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, ЗША, Украіны, Чэхіі.

Прычым гандлёвыя кропкі прапаноўвалі кнігі як чытачу даросламу, так і дзецям малодшага і сярэдняга ўзросту. І трэба сказаць, часам немаленькія чэргі ўтвараліся — цікавасць да друкаванага слова, да гісторыі свайго краю, што асабліва важна — і дзяцей, кранала і радавала. 

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.          

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

1 час ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

7 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

11 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

11 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

13 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

13 часов ago