У мінулы аўторак КУСГП “Красналуцкае” адным з першых на Чашніччыне прыступіла да ўборкі хлеба. У гэты дзень бліжэй да паўдня ва ўрочышчы Ерынова за цэнтральнай сялібай аграгарадка на жытнёвым полі сіламі Красналуцкага сельскага дома культуры ладзіліся “Зажынкі”. У выкананні самадзейных артыстаў гучалі беларускія народныя песні пра родны кут зямлі, нялегкую і пачэсную хлебаробскую справу.
Колькі часу — і ў руках у жанчын у нацыянальным беларускім адзенні, зажынаючых сярпамі, першы сноп з калосся новага ураджаю. Прыгожы, залацісты, яго па народных традыцыях на добры ўраджай уручаюць гаспадару, дырэктару сельгаспрадпрыемства У. У. Касцюкову.
Віталі механізатараў, усіх удзельнікаў мерапрыемства цёплымі словамі, жадалі поспеху ў рабоце старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Д. Косаў, дырэктар “Красналуцкага” У. У. Касцюкоў, галоўны аграном прадпрыемства Д. П. Валасач. Ад гасцінных вяскоўцаў — ім каравай з новага ўраджаю.
Тут жа, ля камбайнаў і аўтамабіляў, галоўныя ўдзельнікі важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі — механізатары. Ім — увага і пашана, кожнаму — таксама каравай з новага ўраджаю і кветкі. Каб плённай была праца…
І вось ён, хвалюючы момант. Аляксандр Дзмітрыевіч і Уладзімір Уладзіміравіч пераразаюць чырвоную стужку, тым самым даюць старт жніву-2017.
Яшчэ колькі хвілін – і камбайнеры, іх памочнікі, вадзіцелі аўтамабіляў хуценька разбегліся кожны да сваёй машыны. А цішыню навакольных прастораў уладна разбудзіў гул матораў …
Наперадзе праца, зранку да позняга вечара, нялёгкая, да салёнага поту.
Хай зямля спаўна аддзячыць важкім коласам працавітым рукам хлебаробаў!
Хай шчодрай будзе ніва!
МІХАІЛ ДЗЕРАВЯГА.
P.S. Не раз даводзілася бываць у “Красналуцкім” падчас “Зажынак”, і ў чарговы раз з радасцю адзначаю: жыве народная традыцыя, і як добра, што сярод удзельнікаў мерапрыемства не толькі працаўнікі гаспадаркі, мясцовыя культработнікі, прадстаўнікі мясцовай улады, а і жыхары цэнтральнай сялібы, з дзецьмі рознага ўзросту…
Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…