Каласы пад сярпом нашым…

На бягучым тыдні ўборку збожжавых распачалі ў большасці гаспадарак раёна. Па традыцыі сумесна з культработнікамі сельскія працаўнікі ладзілі “Зажынкі”. Беларускі народ з даўніх часоў шанаваў маці-зямельку, ласкава называў яе карміцелькай. Хто, як не яна, ад-дзячыць селяніну за сумленную і плённую працу на працягу многіх месяцаў?..
У ААТ “Іванскі-Агра” ў мінулы чацвер адбылося сапраўднае свята. На полі каля вёскі Прыстоі праводзілі абрад. Наперадзе ў працаўнікоў — гарачыя дні. Трэба як мага хутчэй абмалаціць шчодрыя нівы. Так, каб ніводнага каласка не засталося на полі. Менавіта на гэтым засяродзілі ўвагу хлебаробаў госці свята — старшыня райвыканкама Л. У. Пляшко і начальнік райсельгасхарчу М. І. Мільчанін.


Леанід Уладзіміравіч пажадаў поспехаў працаўнікам і адзначыў: зараз механізатары — галоўныя дзеючыя асобы. Ураджай на Чашніччыне вырас нядрэнны. Трэба правесці ўборку збожжавых у кароткія тэрміны, без страт. За арганізацыю працэсу адказваюць кіраўнікі гаспадарак. Для хлебаробаў трэба стварыць умовы для працы. Пытанні з пастаўкамі паліва вырашаюцца.


Старшыня райвыканкама з падзякай прыняў каравай з рук жней. А потым перадаў сімвал новага ўраджаю самаму маладому камбайнеру.
М. І. Міль-чанін засяродзіў увагу прысутных на такіх аспектах, як забеспячэнне хлебаробаў спецвопраткай, арганізацыя палявых станаў, эканомія паліва, выкананне правіл бяспекі і іншых.
Начальнік Чашніцкага РАУС М. А. Дзядзічкін выказаў надзею, што ніякіх парушэнняў падчас уборачнай з боку працаўнікоў не будзе.
Пад збожжавыя культуры ў акцыянерным таварыстве адведзена больш за 1400 гектараў плошчаў. Фронт работы сур’ёзны. Ад добрасумленнай працы хлебаробаў зараз залежыць харчовая бяспека краіны. Ёсць упэўненасць, што экіпажы камбайнёраў, вадзіцелі, спецыялісты, работнікі зернесушыльных комплексаў са сваёй задачай справяцца добра.
Падчас святкавання “Зажынак” старшыня ААТ “Іванскі-Агра” І. А. Мароз паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб годна правесці жніво. Кіраўнік гаспадаркі прыняў першы сноп, які тут жа зажалі жнеі. Святар айцец Уладзімір прачытаў малітву. Гучалі беларускія народныя песні ў выкананні мясцовых артыстаў.
Хай усё ў хлебаробаў атрымаецца! Поўных вам бункераў, героі шчодрых ніў, спрыяючага надвор’я.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…

2 часа ago

Лукашенко назвал инициативу “Один район – один проект” стратегической задачей в региональном развитии

Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…

2 часа ago

Путь Валентины Ефимовны: от медсестры до библиотекаря

Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…

3 часа ago

Сегодня на Чашниччине состоялся традиционный велопробег, приуроченный к Празднику труда и Дню Победы

В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…

3 часа ago

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

4 часа ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

7 часов ago