Паважаныя сябры!

Віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца на старажытнай полацкай зямлі. Сімвалічна, што менавіта з Полацка, які завецца “бацькам гарадоў беларускіх”, у 1994 годзе пачыналася гэта свята. Ганарова сустракалі Дзень беларускага пісьменства і Орша, Паставы, Глыбокае, аддаючы павагу роднаму слову і багатай нацыянальнай культуры.
Сёлетняя ўрачыстасць — выключна адметная. Яна спалучае і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і 1155-годдзе горада Полацка. Падзея мае, сапраўды, сусветнае значэнне.
Сын полацкага купца Францыск Скарына атрымаў выдатную адукацыю, акрамя роднай беларускай, валодаў польскай, чэшскай, стараславянскай, яўрэйскай, грэчаскай і лацінскай мовамі. У 1517 годзе ў Празе заснаваў друкарню і выдаў “Псалтыр” і іншыя кнігі Старога Запавету. Імя яго ўшанавана ў роднай Беларусі: адкрыты помнікі ў Полацку, Мінску і Лідзе, яго імем названы гімназіі ў Полацку і Мінску, універсітэт у Гомелі, заснаваны дзяржаўныя ўзнагароды — медаль і ордэн імя Ф.Скарыны.
Віцебшчына падаравала свету нямала слынных імёнаў: Еўфрасіння Полацкая, Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі, Спірыдон Собаль, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Жарэс Алфёраў. Уклад нашых землякоў у скарбонку нацыянальнай культуры цяжка пераацаніць.
У гэтыя дні ўсе шляхі вядуць у Полацк, дзе праходзяць дзясяткі цікавых і адметных мерапрыемстваў: міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў “Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы”, навукова-практычная канферэнцыя “Полацкія чытанні”, фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, урачыстае адкрыццё памятнага знака “Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці” і многія іншыя.
Нашы гісторыя і сучаснасць арганічна паяднаны. Мы павінны рабіць усё, каб захаваць унікальную спадчыну для нашчадкаў. Няхай святло роднага слова дае чалавеку сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!
Жадаю вам здароўя, шчасця, міру і згоды, плённай працы і поспехаў!

З павагай, Мікалай Шарснёў,
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

УП «Витебскоблгаз» напоминает! Осторожно – угарный газ

Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…

3 часа ago

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

17 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

18 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

18 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

23 часа ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

23 часа ago