Важная падзея адбылася 15 лістапада ў культурным і духоўным жыцці беларускага народа

Важная падзея адбылася 15 лістапада ў культурным і духоўным жыцці беларускага народа. Пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на беларускую мову прэзентавалі на мінулым тыдні ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Удзел прынялі Патрыяршы Экзарх усея Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Паўла, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэуш Кандрусевіч.
“Можна сказаць, што гэта кніга сёння з’яўляецца эталонам, бо ў папярэдніх выданнях Свяшчэннага Пісання былі недахопы. Гэта выданне — узор, які будзе служыць і ў далейшым людзям, якія імкнуцца пазнаць слова Божае і Свяшчэннае Пісанне. А для выдавецкага савету — стымул паразважаць, у якім яшчэ фармаце можна зрабіць гэту кнігу, каб яна была даступна шырокаму колу чытачоў, багасловаў, гісторыкаў”, — сказаў Мітрапаліт Паўла. Па яго словах, магчыма, кнігу трэба перааформіць, выдаць на дзвюх мовах, або ўключыць паралельна часткі тэксту, дадаць сюжэты з евангельскай гісторыі, каб яна і візуальна вабіла чытача, стала настольнай для кожнага хрысціяніна.
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што гэта падзея можа стаць асновай для новых крокаў у аб’яднанні царквы з грамадствам, ва ўплыве царквы на развіццё суверэннай Беларусі.
Каб Свяшчэннае Пісанне загучала на нашай нацыянальнай мове, больш 25 гадоў багасловы і філолагі, якія ўваходзяць у састаў Біблейскай камісіі, пераводзілі з мовы арыгінала — старажытнагрэчаскай.
Новы Запавет на сучаснай беларускай мове выдадзены тыражом 6 тысяч экзэмпляраў. З іх 500 — падарункавых, у скураным пераплёце з залатым абрэзам. Надрукаваны тыраж у праваслаўнай тыпаграфіі Беластока.
ДАРЭЧЫ
Выпуск новай кнігі падрыхтаваны Беларускай праваслаўнай царквой к 500-годдзю з дня выдання першай кнігі, Бібліі, Францішкам Скарынам.

Па матэрыялах Белтэлерадыёкампаніі  і БелТА падрыхтавала Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

6 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

6 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

6 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

11 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

11 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

12 часов ago