Categories: Новости

Абараніў званне народнага

Клуб майстроў і мастакоў “Майстар”, які працуе на базе Чашніцкага Дома рамёстваў, вядомы далёка за межамі раёна дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, і канечне ж, майстэрству нашых землякоў. У яго складзе — 31 чалавек. Узрост — ад 20 да 75 гадоў.
Асноўнымі формамі работы “Майстра” з’яўляюцца творчыя сустрэчы, выставы, экскурсіі, майстар-класы і інш.
Але ж творчае жыццё клуба не было б такім насычаным і цікавым, каб не людзі, якія ўваходяць у яго склад. Імёны многіх майстроў вядомы як ў Беларусі, так і за яе межамі. Гэта Т. А. Худзякова, У. Я. Яленскі, А. М. Рыжанкова, В. Б. Атрашкевіч, А. С. Асіпкова, М. П. Байкоў, З. С. Елісеева і іншыя. Усе яны з’яўляюцца лаўрэатамі розных фестываляў і выстаў.
У 1996 годзе клуб “Майстар” упершыню атрымаў званне народнага. Нашы землякі не раз з поспехам прымалі ўдзел у выставах у Полацку, Наваполацку, Оршы і іншых населеных пунктах. Гэта стымул для творчага росту майстроў, дае імпульс новым ідэям. І ў 2017 годзе калектыў удзельнічаў у розных мерапрыемствах.
Так, зусім нядаўна народны клуб майстроў і мастакоў Чашніцкага Дома рамёстваў пабываў з выставай у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Там прадставіў сваю экспазіцыю ў вялікай зале. Па выніках работы клуб майстроў і мастакоў зноў пацвердзіў званне народнага.
Віншуем!

Таццяна МАЛІНОЎСКАЯ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

3 часа ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

3 часа ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

4 часа ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

9 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

9 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

9 часов ago